Тур 18. Старт (Ворша) — Тарпэда-БелАЗ-ІІ (Жодзіна). Прадмова

СТАНОВІШЧА НАПЯРЭДАДНІ

Першае кола аршанцы завяршылі зрывам 10-матчавай сэрыі без паразаў, атрымаўшы разгром у Бабруйску 0:5. У выніку апусьціліся на 9-ю пазыцыю. Жодзінцы маюць 12 пунктаў супраць 25 у аршанцаў і займаюць трэці радок з канца табліцы.



Напярэдадні гэтай гульні ў Воршы зьявіліся шчыты з фатаграфіяй юнацкай каманды (да 15), якая стала чэмпіёнам вобласьці сёлета


ІМГНЕНЬНЕ ГІСТОРЫІ

40 гадоў таму, 5 жніўня 1984 году аршанскія стартаўцы згулялі ўнічыю 1:1 на выправе ў Наваполацак зь мясцовай «Дзьвіною». Гол у складзе аршанцаў агадаў Сяргей Думанаў.


ЯК БЫЛО?

Каманды сустракаліся толькі аднойчы — у першым коле бягучага першынства. «Старт» — «Тарпэда"-БелАЗ-ІІ: 1 сустрэча, +0=1-0, 1-1.


2024 Тарпэда-БелАЗ-ІІ — Старт — 1:1


ШТО? ДЗЕ? КАЛІ?

Сустрэча адбудзецца на мескім стадыёне Воршы ў панядзелак, 5 жніўня. Пачатак, а 17-й гадзіне.

Коментарі

Популярні дописи з цього блогу

«Моўны інспэктар» Ігар Случак: «Калі беларуская мова зьяўляецца ў нейкай галіне, у 8 з 10 выпадкаў яна адтуль ужо не зьнікае»

55 гадоў удзелу ў першынстве СССР!

Браты Алешчанкі