Баранавічы — Старт. Прадмова

ПЕРАД СУСТРЭЧАЙ

Ну тут трэба перамагаць! — скажа хто заўгодна з прыхільнікаў «Старту» перад гульнёй у суботу. І будзе мець рацыю, бо мы маем 27 пунктаў супраць 16 у суперніка. «Баранавічы» тэрмінова патрабуюць перамогі, але пра аршанцаў можна гаварыць у пляне сатысфакцыі за крыўдную і шмат у чым незаслужаную хатнюю паразу на мінулых выходных ад «Макслайну». Бясспрэчна, Мікалай Кітаёў будзе настройваць каманду на вікторыю ў Баранавічах.


На здымку Спліт, Харватыя, старое места. Археалягічны музэй. Стартаўцы паўсюль!


ІМГНЕНЬНЕ ГІСТОРЫІ

55 гадоў таму, у апошні дзень жніўня 1969-га, «Старт» гуляў якраз у Баранавічах. Гэта была першая стыкавая сустрэча за 15-е месца ў ІІ групе першынства савецкай Беларусі. Аршанцы сьвяткавалі посьпех 3:1, каб праз тыдзень згуляць 0:0 і стаць 15-і ў першынстве. Клюб супернікаў тады насіў імя «Тэкстыльнік».


Публікацыя "Ленінскага прызыву" пасьля гульні ў адказ у Воршы


50 гадоў таму ў гэты дзень, 31 жніўня 1974 году, у першынстве БССР стартаўцы саступілі ў Маладэчне «Сэлене» 1:2, адзіны коч у складзе блакітна-чорных правёў Міхаіл Кажамяка.


30 гадоў таму, у 1994-м, у гэты дзень адбыўся скандал на першынстве Воршы. Гулялі «Лягмаш-Юні» супраць «Тэкстыльніка». Прыхільнікі лёнакамбінатаўцаў выбягалі на поле і пагражалі юным стартаўцам і арбітру. Сам паядынак «Тэкстыльнік» выгуляў 1:0.


10 гадоў таму, 31 жніўня 2014 аршанцы ў ІІ лізе першынства Беларусі разграмілі сталічны «Славянін» 4:0. Галы праводзілі цяперашні трэнэр Мікалай Кітаёў, Іван Магаль, Мікіта Харко і Андрэй Ламака.


5 гадоў таму, у 2019-м «мальцы» перамаглі ў І лізе «Смаргоні» 3:1. Сапраўдным героем сустрэчы стаў злучны Аляксандар Кучараў, які загнаў усе тры галы аршанцаў. У канцы таго паядынку з поля выдалілі нападніка смаргонцаў Мікіту Шугункова, які празь некалькі месяцаў якраз пераедзе гуляць у Воршу. Аляксандар Кучараў сёлета вярнуўся ў каманду і зноў выступае за «Старт».


Турнірная табліца перад паядынкам у Баранавічах

ЯК БЫЛО

Падразунак супрацьстаяньня «Старт» — «Баранавічы»*: 46 сустрэчаў, +21 =13 −12, 64-51

1952 Харчавік — Старт — 2:0

1952 Харчавік — Старт — 4:0

1966 Старт — Тэкстыльнік — 2:0

1966 Тэкстыльнік — Старт — 1:1

1969 Тэкстыльнік — Старт — 1:3

1969 Старт — Тэкстыльнік — 0:0

1973 Лякаматыў — Старт — 3:2

1973 Старт — Лякаматыў — 3:1

1975 Старт — Лякаматыў — 1:1

1975 Лякаматыў — Старт — 0:1

1976 Лякаматыў — Старт — 1:1

1976 Старт — Лякаматыў — 1:1

1977 Старт — Лякаматыў — 2:0

1977 Лякаматыў — Старт — 1:2

1978 Лякаматыў — Старт — 1:3

1978 Старт — Лякаматыў — 1:0

1982 Лякаматыў — Старт — 1:1

1982 Старт — Лякаматыў — 3:0

1993/94 Старт — Мэтапол — 3:1

1993/94 Мэтапол — Старт — 2:0

2005 Старт — Баранавічы — 1:3

2005 Баранавічы — Старт — 6:1

2012 Баранавічы — Старт — 0:0

2012 Старт — Баранавічы — 1:0

2013 Старт — Баранавічы — 1:2

2013 Баранавічы — Старт — 1:0

2014 Баранавічы — Старт — 1:2

2014 Старт — Баранавічы — 1:1

2015 Баранавічы — Старт — 5:1

2015 Старт — Баранавічы — 0:0

2016 Баранавічы — Старт — 0:1

2016 Старт — Баранавічы — 3:1

2017 Старт — Баранавічы — 0:0

2017 Баранавічы — Старт — 1:1

2018 Баранавічы — Старт — 0:1

2018 Старт — Баранавічы — 1:3

2019 Старт — Баранавічы — 0:0

2019 Баранавічы — Старт — 0:2

2021 Старт — Баранавічы — 2:1

2021 Баранавічы — Старт — 0:3

2021 Баранавічы — Старт — 1:1

2022 Баранавічы — Старт — 2:1

2022 Старт — Баранавічы — 3:1

2023 Баранавічы — Старт — 3:2

2023 Старт — Баранавічы — 1:0

2024 Старт — Баранавічы — 4:0


*у баранавіцкай каманды напісаная назва на згаданы сэзон.


ШТО? ДЗЕ? КАЛІ?

Паядынак пройдзе 31 жніўня ў Баранавічах на стадыёне «Лякаматыў». Пачатак, а 16-й гадзіне.

Коментарі

Популярні дописи з цього блогу

Два «К», якія паспрыялі. Карнееў і Каберскі

Памёр Аляксей Шубянок

Тур 2. Хваля — Старт — 3:0