Публікації

Показано дописи з липень, 2025

Старт (Ворша) — БАТЭ-ІІ (Барысаў). Прадмова

Зображення
ПЕРАД ГУЛЬНЁЙ Гэтай сустрэчай пачынаецца другое коле першынства краіны. „Старт“ у разабраным стане, пасьля першага кола, якое скончылі на 13-м месцы, з каманды пайшоў у арэнду да канца сэзону адзін зь верхаводаў — Аляксей Чарнадараў, гулец, надзвычай карысны ў камбінацыйным шпурляку, які спрабуе прапаноўваць гледачам наша каманда. Гульня з барысаўчанамі набывае адценьне прынцыповай, хочацца марыць пра рэванш пасьля ганебных 2:7 у першым туры. Іншая справа, што БАТЭ-ІІ мае 31 пункт і займае 3-е месца ў табліцы, аршанцы ж набралі толькі 17 пунктаў. Праблемы з складам у нашай каманды настолькі істотныя, што гульня дакладна будзе цяжкой. ІМГНЕНЬНЕ ГІСТОРЫІ 2 жніўня 50 гадоў таму (1975) стартаўцы на сваім полі згулялі ўнічыю зь менскім „Маторам“ 1:1. Гол у аршанцаў правёў Анатоль Сэндар. 45 гадоў таму (1980) ў гэты дзень аршанцы згулялі ў Слуцку супраць „Случы“, і там быў мір 1:1. 10 гадоў таму (2015) блакітна-чорныя ў гэты дзень зазналі найбуйнейшай паразы ў гісторыі, прагуляўшы ў Жодзіне ...

Тур 17. Астравец — Старт (Ворша) — 6:2

Зображення
На гульню ў нашай каманды былі заяўленыя ўсяго 4 запасных. Атрымалася агадаць браму гаспадароў поля вельмі хутка, ужо на 2-й хвіліне. Вызначыўся Тайсір Адамчык. Пасьля двух галоў «Астраўца» лік да 17-й хвіліны стаў 2:1, але Павал Расолька на 26-й лік зраўнаў. Прычым галявую перадачу даваў Адамчык, запісаўшы на сябе 1+1. Гульцы "Астраўца" сьвяткуюць перамогу У другой палове сустрэчы ніхто на свой рахунак з аршанцаў ужо не запісаў, калі не лічыць Станіслава Іршава, які выдаліўся на 77-й хвіліне. У браму стартаўцаў пасыпаліся галы. «Астравец» громіць аршанцаў 6:2, чацьвертая параза запар. СТАРТ: Макараў (Краўчанка, 39), Іршаў, Лавал (Адыгелзадэ, 73), Адамчык, Чарнадараў, Жэстараў, Расолька (к), Воўчанка, Нікіпаронак, Каліноўскі, Пунінскі. Здымкі з гульні

Тур 17. Астравец — Старт. Прадмова

Зображення
ПЕРАД ГУЛЬНЁЙ Астравецкая каманда мае 23 пункты і займае 10-ю пазыцыю ў табліцы. Аршанцы маюць 17 пунктаў і ў мінулым туры апусьціліся на 13-е месца. Здымак з гульні 2024 году ІМГНЕНЬНЕ ГІСТОРЫІ 26 ліпеня 10 гадоў таму (2015) аршанцы зазналі паразы ў Бярозе 0:2. Гэта быў пяты запар паядынак блакітна-чорных без агаданай брамы. ЯК БЫЛО? Гісторыя сустрэчаў „Старту“ з „Астраўцом“ досыць кароткая. Блакітна-чорным яшчэ не ўдавалася перамагчы гэтага суперніка. Падрахунак супрацьстаяньня „Старт“ — „Астравец“: 6 сустрэчаў, +1=2-3, 11-11 2022 Старт — Астравец — 1:3 2022 Астравец — Старт — 2:0 2023 Старт — Астравец — 0:1 2023 Астравец — Старт — 4:4 2024 Старт — Астравец — 1:1 2024 Астравец — Старт — 0:5 ШТО? ДЗЕ? КАЛІ? Паядынак адбудзецца ў суботу, 26 ліпеня, у Астраўцы. Пачатак, а 16-й.

Старт (Ворша) — Дняпро (Магілёў) — 1:2

Зображення
Пасьля такіх сустрэчаў і вынікаў можа напаткаць адчуваньне марнасьці жыцьця. Наш клюб стварыў сьціжму магчымасьцяў для галоў, але агадаў браму гасьцей толькі аднойчы, калі на 86-й загнаў Нікіпаронак. Задоўга да Ягора вызначыцца маглі іншыя гульцы, але з розных прычынаў гэта не ўдалося. Цікава было, што Расолька гуляў у сустрэчы пад нападнікамі, а Тамэла заняў месца ў цэнтры абароны. Ня толькі верхаводы, але яшчэ й унівэрсалы. І далі рады на гэтых пазыцыях! У першай палове адбыўся прыкры выпадак — цяжкую траўму атрымаў наш брамнік Максім Макараў, а за парушэньне чырвоную картку ўбачыў злучны Глеб Жалезьнікаў. Такім чынам, аршанец быў выдалены ў гульні супраць аршанцаў. Рэдкі момант. На 89-й, ужо ў канцы сустрэчы чырвонае сьвятло пабачыў перад сабою ўжо стартаўскі гулец Іван Верас. Вельмі прыкра на душы пасьля такіх паразаў. Каманда сапраўды выглядала добра, рабіла што магла, а нават пункту не зарабіла. Балюча… Максіму Макараву зычым здароўя і хуткага вяртаньня! СТАРТ: Макараў (Краўчанка...

Тур 16. Старт (Ворша) — Дняпро (Магілёў). Прадмова

Зображення
ПЕРАД СУСТРЭЧАЙ Дняпроўцы разам з доўбізьнянскай „Ніваю“ маюць па 31 пункту і ачольваюць табліцу. Аршанцы з сваім даробкам у 17 пунктаў стаяць наводдаль, на сьціплым 12-м месцы. Інтрыга ў тым, што за паўмесяца перапынку зрабілі з сваёй падрыхтаванасьцю абодва клюбы. ІМГНЕНЬНЕ ГІСТОРЫІ 18 чэрвеня 25 гадоў таму (2000) аршанцы сьвяткавалі вікторыю ў Козенках, дзе перагулялі мясцовае „Палесьсе“ 4:2. Хэт-трык у тым паядынку аформіў Уладзімер Правалінскі, дзякуючы чаму дабраўся да пазнакі ў 45 галоў у Д2, яшчэ адзін гол загнаў Міхаіл Рыжала. ЯК БЫЛО? Не прайшло шмат часу, як „Дняпро“ зноў зваліўся да нас у І лігу. Успомнім ранейшыя сустрэчы з гэтым клюбам. Падрахунак супрацьстаяньня „Старт“ (Ворша) — „Дняпро“ (Магілёў): 9 сустрэчаў, +1 =1 −7, 9-23 2015 Старт — Дняпро — 0:2 2015 Дняпро — Старт — 2:1 2016 Старт — Дняпро — 0:2 2016 Дняпро — Старт — 4:0 2021 Старт — Дняпро — 3:1 2021 Дняпро — Старт — 6:2 2021 Старт — Дняпро — 1:2 2023 Дняпро — Старт — 3:1 2023 Старт — Дняпро — 1:1 ШТО? ДЗЕ? КАЛІ...

Прамежкавыя вынікі пасьля 15 тураў

Зображення
Каманда атрымала чарговы разгром, гэтым разам 1:5 ад пінскай „Хвалі“. Цяпер нас чакае перапынак на два тыдні. Яшчэ ня скончанае першае кола першынства, але ўжо можна зрабіць пэўныя высновы. Асьвятляльная шчогла на стадыёне ў Пінску Нашай камандзе, як і ў папярэднія некалькі гадоў, не паставілі ніякай зразумелай задачы. Зь нядаўніх размоваў Мікалая Кітаёва і Дзьмітрыя Тамэлы з журналістамі вынікае, што ў клюбе цьвяроза ацэньваюць гэтыя абставіны. А менавіта як тыя, што запавольваюць разьвіцьцё каманды. Прынамсі раней у Кітаёва былі памочнікі, Герашчанка, Кузьмініч, сьветлай памяці нябожчык Шубянок, а цяпер трэнэр адказвае цалкам за ўсё сам. У Мікалая ёсьць нямала знаёмстваў, балазе, столькі гадоў сам гуляў і аб’езьдзіў усю Беларусь. Гэта дазволіла знайсьці ў каманду такіх „дзядзькоў“, як Тамэла і Расолька, якія й самі маюць досьвед, і ведаюць, як падзяліцца ім з маладымі. Але гэтага недастаткова, трэнэрскі штат/штаб мусіць быць большым. Менавіта таму ў камандзе так моцна перажывалі стра...

Тур 15. „Хваля“ (Пінск) — „Старт“ (Ворша) — 5:1

Зображення
„Мальцы“ зазналі чарговага разгрому. Відаць, меў рацыю злучны Дзьмітры Тамэла, калі гаварыў, што пакуль у нашай каманды ня будзе дакладнай задачы і ўмоваў пад гэтую задачу, Воршы не выпадае чакаць прарыву, і мы надалей будзем прагульваць больш матываваным камандам. Пяць сустрэчаў запар „Старт“ на можа перамагчы „Хвалю“. У цяперашнім двубоі Мікалай Кітаёў выкарыстаў усіх гульцоў, якіх заявіў на паядынак. Адзіны гол аршанцаў правёў Іван Верас на 68-й хвіліне, ён вызначыўся зь перадачы Аляксея Чарнадарава. Калі б на 78-й Расолька прабіў не ў слупок, а ў сетку, магчыма, аршанцам удалося бы ўратаваць сустрэчу. Хоць, варта прызнаць, пінчукі дзейнічалі ўпэўнена і былі больш моцнымі як у рухах, так і ў камбінацыях. СТАРТ: Макараў (Краўчанка, 89), Іршаў, Чарнадараў, Расолька (Адыгелзадэ, 89), Тамэла, Воўчанка (Адамчык, 46), Нікіпаронак (Верас, 46), Ціханаў, Сафронаў (Каліноўскі, 21), Абсамадаў, Пунінскі. Фотарэпартаж

Хваля (Пінск) — Старт (Ворша). Прадмова

Зображення
ПЕРАД СУСТРЭЧАЙ Аршанцы маюць 17 пунктаў і займаюць 12-е месца ў табліцы. У папярэднім туры „Старт“ прагуляў дома гомельскаму „Паперапраму“ 0:3. Што ж тычыцца „Хвалі“, дык пінчукі ў гасьцях упэўнена разьнесьлі „Гомель-ІІ“ зь лікам 5:0. У каманды ў Поўдня 22 пункты і 8-я пазыцыя ў турнірным становішчы. Разам з чыньнікам свайго поля гэта робіць „Хвалю“ фаварытам паядынку супраць аршанцаў. У складзе пінчукоў адзін гулец, які мае аршанскую мінуўшчыну. Гэта злучны Максім Грачыха. У сёлетнім сэзоне ён правёў 13 паядынкаў за каманду і загнаў два галы, абодва з карных. „Старт“ ня можа выгуляць „Хвалю“ ўжо ў чатырох апошніх паядынках. 11 сустрэчаў запар „Хваля“ заганяе аршанцам як найменей адзін гол. На здымку стары Пінск, вуліца Касьцюшкі ІМГНЕНЬНЕ ГІСТОРЫІ 50 гадоў таму (1975) 5 ліпеня стартаўцы прагулялі гомельскаму клюбу ДАК 1:2. Адзіны гол у складзе блакітна-чорных правёў Ярмошын. 10 гадоў таму (2015) аршанцы мелі прыняць на сваім полі „Кобрынь“, але спадужнік не зьявіўся ў наша места на м...