Тур 17. Астравец — Старт (Ворша) — 6:2
На гульню ў нашай каманды былі заяўленыя ўсяго 4 запасных. Атрымалася агадаць браму гаспадароў поля вельмі хутка, ужо на 2-й хвіліне. Вызначыўся Тайсір Адамчык. Пасьля двух галоў «Астраўца» лік да 17-й хвіліны стаў 2:1, але Павал Расолька на 26-й лік зраўнаў. Прычым галявую перадачу даваў Адамчык, запісаўшы на сябе 1+1.
Гульцы "Астраўца" сьвяткуюць перамогу
У другой палове сустрэчы ніхто на свой рахунак з аршанцаў ужо не запісаў, калі не лічыць Станіслава Іршава, які выдаліўся на 77-й хвіліне. У браму стартаўцаў пасыпаліся галы. «Астравец» громіць аршанцаў 6:2, чацьвертая параза запар.
СТАРТ: Макараў (Краўчанка, 39), Іршаў, Лавал (Адыгелзадэ, 73), Адамчык, Чарнадараў, Жэстараў, Расолька (к), Воўчанка, Нікіпаронак, Каліноўскі, Пунінскі.
Коментарі
Дописати коментар