Старт (Ворша) — БАТЭ-ІІ (Барысаў). Прадмова
ПЕРАД ГУЛЬНЁЙ
Гэтай сустрэчай пачынаецца другое коле першынства краіны. „Старт“ у разабраным стане, пасьля першага кола, якое скончылі на 13-м месцы, з каманды пайшоў у арэнду да канца сэзону адзін зь верхаводаў — Аляксей Чарнадараў, гулец, надзвычай карысны ў камбінацыйным шпурляку, які спрабуе прапаноўваць гледачам наша каманда. Гульня з барысаўчанамі набывае адценьне прынцыповай, хочацца марыць пра рэванш пасьля ганебных 2:7 у першым туры. Іншая справа, што БАТЭ-ІІ мае 31 пункт і займае 3-е месца ў табліцы, аршанцы ж набралі толькі 17 пунктаў. Праблемы з складам у нашай каманды настолькі істотныя, што гульня дакладна будзе цяжкой.
ІМГНЕНЬНЕ ГІСТОРЫІ
2 жніўня 50 гадоў таму (1975) стартаўцы на сваім полі згулялі ўнічыю зь менскім „Маторам“ 1:1. Гол у аршанцаў правёў Анатоль Сэндар.
45 гадоў таму (1980) ў гэты дзень аршанцы згулялі ў Слуцку супраць „Случы“, і там быў мір 1:1.
10 гадоў таму (2015) блакітна-чорныя ў гэты дзень зазналі найбуйнейшай паразы ў гісторыі, прагуляўшы ў Жодзіне мясцоваму „Тарпэда“ ў Кубку Беларусі зь лікам 1:11.
ЯК БЫЛО?
З другой камандай БАТЭ аршанцы сустракаліся толькі ў леташнім першынстве. Тады былі нічыя 1:1 і наша параза 0:4. Такім чынам, статыстыка процістаяньня Старт — БАТЭ-ІІ: 3 сустрэчы, +0=1-2, 3-12
2024 Старт — БАТЭ-ІІ — 1:1
2024 БАТЭ-ІІ — Старт — 4:0
2025 БАТЭ-ІІ — Старт — 7:2
ШТО? ДЗЕ? КАЛІ?
Паядынак пройдзе на мескім стадыёне ў Воршы ў суботу, 2 жніўня. Пачатак а 17-й гадзіне.
Коментарі
Дописати коментар