Тур 15. „Хваля“ (Пінск) — „Старт“ (Ворша) — 5:1

„Мальцы“ зазналі чарговага разгрому. Відаць, меў рацыю злучны Дзьмітры Тамэла, калі гаварыў, што пакуль у нашай каманды ня будзе дакладнай задачы і ўмоваў пад гэтую задачу, Воршы не выпадае чакаць прарыву, і мы надалей будзем прагульваць больш матываваным камандам.


Пяць сустрэчаў запар „Старт“ на можа перамагчы „Хвалю“. У цяперашнім двубоі Мікалай Кітаёў выкарыстаў усіх гульцоў, якіх заявіў на паядынак. Адзіны гол аршанцаў правёў Іван Верас на 68-й хвіліне, ён вызначыўся зь перадачы Аляксея Чарнадарава. Калі б на 78-й Расолька прабіў не ў слупок, а ў сетку, магчыма, аршанцам удалося бы ўратаваць сустрэчу. Хоць, варта прызнаць, пінчукі дзейнічалі ўпэўнена і былі больш моцнымі як у рухах, так і ў камбінацыях.


СТАРТ: Макараў (Краўчанка, 89), Іршаў, Чарнадараў, Расолька (Адыгелзадэ, 89), Тамэла, Воўчанка (Адамчык, 46), Нікіпаронак (Верас, 46), Ціханаў, Сафронаў (Каліноўскі, 21), Абсамадаў, Пунінскі.


Фотарэпартаж





Commenti

Post popolari in questo blog

Кніга „На ‚Старт’ і ў ‚Тэмпе’! Ножны шпурляк на Аршаншчыне“! Дзе купіць?

Аршанскі стадыён на аэраздымках часоў ІІ усясьветнай вайны

Грошы і Ворша. Архівы пра грошы ў аршанскім ножным шпурляку