Старт (Ворша) — Дняпро (Магілёў) — 1:2

Пасьля такіх сустрэчаў і вынікаў можа напаткаць адчуваньне марнасьці жыцьця. Наш клюб стварыў сьціжму магчымасьцяў для галоў, але агадаў браму гасьцей толькі аднойчы, калі на 86-й загнаў Нікіпаронак. Задоўга да Ягора вызначыцца маглі іншыя гульцы, але з розных прычынаў гэта не ўдалося.



Цікава было, што Расолька гуляў у сустрэчы пад нападнікамі, а Тамэла заняў месца ў цэнтры абароны. Ня толькі верхаводы, але яшчэ й унівэрсалы. І далі рады на гэтых пазыцыях!


У першай палове адбыўся прыкры выпадак — цяжкую траўму атрымаў наш брамнік Максім Макараў, а за парушэньне чырвоную картку ўбачыў злучны Глеб Жалезьнікаў. Такім чынам, аршанец быў выдалены ў гульні супраць аршанцаў. Рэдкі момант. На 89-й, ужо ў канцы сустрэчы чырвонае сьвятло пабачыў перад сабою ўжо стартаўскі гулец Іван Верас.


Вельмі прыкра на душы пасьля такіх паразаў. Каманда сапраўды выглядала добра, рабіла што магла, а нават пункту не зарабіла. Балюча…


Максіму Макараву зычым здароўя і хуткага вяртаньня!


СТАРТ: Макараў (Краўчанка, 30), Іршаў, Адамчык, Чарнадараў, Жэстараў, Расолька (к), Тамэла, Воўчанка (Верас, 63), Бабчанок, Ціханаў, Каліноўскі (Нікіпаронак, 54).


Фотарэпартаж





Коментарі

Популярні дописи з цього блогу

«Моўны інспэктар» Ігар Случак: «Калі беларуская мова зьяўляецца ў нейкай галіне, у 8 з 10 выпадкаў яна адтуль ужо не зьнікае»

55 гадоў удзелу ў першынстве СССР!

Прамежкавыя вынікі пасьля 15 тураў