Хваля (Пінск) — Старт (Ворша). Прадмова
ПЕРАД СУСТРЭЧАЙ
Аршанцы маюць 17 пунктаў і займаюць 12-е месца ў табліцы. У папярэднім туры „Старт“ прагуляў дома гомельскаму „Паперапраму“ 0:3. Што ж тычыцца „Хвалі“, дык пінчукі ў гасьцях упэўнена разьнесьлі „Гомель-ІІ“ зь лікам 5:0. У каманды ў Поўдня 22 пункты і 8-я пазыцыя ў турнірным становішчы. Разам з чыньнікам свайго поля гэта робіць „Хвалю“ фаварытам паядынку супраць аршанцаў.
У складзе пінчукоў адзін гулец, які мае аршанскую мінуўшчыну. Гэта злучны Максім Грачыха. У сёлетнім сэзоне ён правёў 13 паядынкаў за каманду і загнаў два галы, абодва з карных.
„Старт“ ня можа выгуляць „Хвалю“ ўжо ў чатырох апошніх паядынках. 11 сустрэчаў запар „Хваля“ заганяе аршанцам як найменей адзін гол.
На здымку стары Пінск, вуліца Касьцюшкі
ІМГНЕНЬНЕ ГІСТОРЫІ
50 гадоў таму (1975) 5 ліпеня стартаўцы прагулялі гомельскаму клюбу ДАК 1:2. Адзіны гол у складзе блакітна-чорных правёў Ярмошын.
10 гадоў таму (2015) аршанцы мелі прыняць на сваім полі „Кобрынь“, але спадужнік не зьявіўся ў наша места на матч. Аршанцам прысудзілі тэхнічную перамогу.
Адметна, што 28 гадоў таму (1997) якраз 5 ліпеня і якраз у Пінску каманды ўжо сустракаліся. Тады ў аршанцам вызначыліся Рыбакоў з карнага боцу і Школа з гульні, аднак наша каманда саступіла гаспадарам поля 2:3.
ЯК БЫЛО?
Пінчукі маюць адчувальную перавагу над „Мальцамі“ ў асабістых сустрэчах. Падрахунак процістаяньня „Старту“ зь пінскай „Хваляй“*: 35 сустрэчаў, +10=5-20, 39-57
*у розныя гады абедзьве каманды насілі розныя назвы. У назьве суперніка гэта адлюстравана, у аршанцаў для большай зручнасьці, паўсюль напісана гістарычнае імя „Старт“.
1952 Дом афіцэраў — Старт — 3:1
1952 Дом афіцэраў — Старт — 2:0
1972 Старт — Прыпяць — 1:0
1972 Прыпяць — Старт — 0:0
1982 Машынабудаўнік — Старт — 2:0
1982 Старт — Машынабудаўнік — 2:0
1985 Машынабудаўнік — Старт — 2:1
1985 Машынабудаўнік — Старт — 3:1
1996 Старт — Камунальнік — 2:1
1996 Камунальнік — Старт — 1:2
1997 Пінск-900 — Старт — 3:2
1997 Старт — Пінск-900 — 2:3
1998 Старт — Пінск-900 — 0:3
1998 Пінск-900 — Старт — 2:0
1999 Старт — Пінск-900 — 2:1
1999 Пінск-900 — Старт — 0:3
2004 Старт — Пінск-900 — 1:2
2004 Пінск-900 — Старт — 3:1
2017 Старт — Хваля — 0:1
2017 Хваля — Старт — 5:1
2018 Старт — Хваля — 3:0
2018 Хваля — Старт — 1:1
2019 Хваля — Старт — 2:0
2019 Старт — Хваля — 0:0
2020 Хваля — Старт — 2:3
2020 Старт — Хваля — 3:2
2021 Хваля — Старт — 1:0
2021 Старт — Хваля — 0:1
2021 Хваля — Старт — 2:1
2022 Старт — Хваля — 2:2
2022 Хваля — Старт — 2:3
2023 Хваля — Старт — 3:2
2023 Старт — Хваля — 0:1
2024 Хваля — Старт — 3:0
2024 Старт — Хваля — 1:1
ШТО? ДЗЕ? КАЛІ?
Сустрэча „Хвалі“ і „Старту“ ў Пінску адбудзецца ў суботу, 5 ліпеня, а 18-й гадзіне. Гульню прыме стадыён „Хваля“.
Коментарі
Дописати коментар