Тур 16. Старт (Ворша) — Дняпро (Магілёў). Прадмова
ПЕРАД СУСТРЭЧАЙ
Дняпроўцы разам з доўбізьнянскай „Ніваю“ маюць па 31 пункту і ачольваюць табліцу. Аршанцы з сваім даробкам у 17 пунктаў стаяць наводдаль, на сьціплым 12-м месцы. Інтрыга ў тым, што за паўмесяца перапынку зрабілі з сваёй падрыхтаванасьцю абодва клюбы.
ІМГНЕНЬНЕ ГІСТОРЫІ
18 чэрвеня 25 гадоў таму (2000) аршанцы сьвяткавалі вікторыю ў Козенках, дзе перагулялі мясцовае „Палесьсе“ 4:2. Хэт-трык у тым паядынку аформіў Уладзімер Правалінскі, дзякуючы чаму дабраўся да пазнакі ў 45 галоў у Д2, яшчэ адзін гол загнаў Міхаіл Рыжала.
ЯК БЫЛО?
Не прайшло шмат часу, як „Дняпро“ зноў зваліўся да нас у І лігу. Успомнім ранейшыя сустрэчы з гэтым клюбам. Падрахунак супрацьстаяньня „Старт“ (Ворша) — „Дняпро“ (Магілёў): 9 сустрэчаў, +1 =1 −7, 9-23
2015 Старт — Дняпро — 0:2
2015 Дняпро — Старт — 2:1
2016 Старт — Дняпро — 0:2
2016 Дняпро — Старт — 4:0
2021 Старт — Дняпро — 3:1
2021 Дняпро — Старт — 6:2
2021 Старт — Дняпро — 1:2
2023 Дняпро — Старт — 3:1
2023 Старт — Дняпро — 1:1
ШТО? ДЗЕ? КАЛІ?
Сустрэча адбудзецца ў пятніцу ў Воршы. 18 ліпеня, пачатак а 18:30.
Коментарі
Дописати коментар