Публікації

Показано дописи з серпень, 2025

Старт (Ворша) — Асіповічы — 2:2

Зображення
Сэрыя безь перамогаў вырасла да 9 сустрэчаў. Але згодна з сцэнаром паядынку нічыя яшчэ добры вынік. У пачатку гульні атрымаў траўму адзін з асіпаўчан, і на замену выйшаў Аляксандар Емяльянаў, які загнаў нам гол у першым коле. І ён агадаў браму зноў. У другой палове галы Ціханава (58) і Чакура (72) далі нам надзею, але за шэсьць хвілінаў да канца Стаін яе забраў. Толькі адзін пункт з дружынай, якая займае апошняе месца. СТАРТ: Макараў, Воўчанка, Іршаў, Жэстараў, Бабчанок, Расолька (к) (Беразун, 84), Ціханаў, Пунінскі (Верас, 46), Адамчык, Лавал (Салімаў, 70; Адыгелзадэ, 84), Чакур. Здымкі

Аршанскі стадыён на аэраздымках часоў ІІ усясьветнай вайны

Зображення
Як вы ўжо, магчыма, чыталі , Нацыянальны архіў ЗША рассакрэціў шмат здымкаў, зробленых нямецкімі вайскоўцамі ў часы ІІ усясьветнай вайны. Здымкі апрацавалі беларускія праграмісты, якія забралі іх на адмысловыя мапы дзеля зручнасці прагляду. Першая мапа была створаная на аснове Google Maps , другая — на ґрунце OpenStreetMap . Разрозьненьне здымкаў складае 3800 × 3800 піксэлаў, чаго дастаткова для таго, каб зразумець пляніроўку і пазнаць асобныя будынкі і збудаваньні. На некалькіх картках ёсьць аэраздымка Воршы. Арыентуючыся на выгіны Дняпра і месца ўпаданьня ў яго Аршыцы, можна ўбачыць і стадыён. Дзеля зручнасьці мы вылучылі яго блакітнай рамкай. Толькі тут бачым незвычайнасьць, якую раней не апісвалі: стадыён месьціцца не на самым беразе Дняпра, як цяпер, а крыху „ўглыб“, ужо за будынкам гімназіі № 2 (раней Рэальная вучэльня, затым дасьледча-вытворчая сямігодка, затым школа № 1). Простакутнік стадыёну ў той час (а здымкі зробленыя ў пэрыяд 1941-1944) сваёй доўгай граньню быў простаста...

Старт (Ворша) — Асіповічы. Прадмова

Зображення
ПЕРАД СУСТРЭЧАЙ На паперы шанцы „Старту“ выглядаюць больш высокімі, у нашай каманды 18 пунктаў супраць усяго 10 у „Асіповічаў“. Але насамрэч абодва клюбы ўлетку ўпалі ў жорсткі крызіс. Зялёна-белыя ня могуць перамагчы ўжо ў 6 паядынках запар, блакітна-чорныя не прыносілі радасьці Воршы ўжо 8 паядынкаў, за гэты час зазнаўшы 5 буйных паразаў і набраўшы толькі 1 пункт. Браму асіпаўчан цяпер бароніць колішні брамнік „Старту“ Арцём Валадзькоў. У першым коле аршанцы таксама фармальна былі фаварытам сустрэчы, аднак прагулялі ў Асіповічах 2:4. Абодва галы ў нас правёў Дзьмітры Тамэла. Тая перамога над намі — адна з дзьвюх, якія „Асіповічы“ маюць за цэлы сэзон. Другую яны здабылі над „Слонімам“. ІМГНЕНЬНЕ ГІСТОРЫІ 30 жніўня 50 гадоў таму (1975) „Старт“ праводзіў паўторны паядынак за 9-е месца ў першынстве БССР супраць менскага „Спадарожніка“. Пасьля дамашняй вікторыі 1:0 наша дружына прагуляла ў Менску 0:2 і засталася 10-й. 10 гадоў таму (2015) аршанцы згулялі ўнічыю ў гасьцях з „Рэчыцай-2014“ ...

Рэґбі і пазыцыі ў ім

Зображення
Рэ ґ бі — гульнявы від спорту, які мае вялікія традыцыі. Пра гісторыю гэтай надзвычай папулярнай на Брытанскіх выспах, у Ірландыі, Грузіі, Аўстраліі, Новай Зэландыі, краінах Меланэзіі й Палінэзіі гульні можна казаць шмат, але тэма гэтага матэрыялу — пазыцыі гульцоў на полі. Ідэя матэрыялу — пазнаёміць чытачоў  Orshafans ,  далёкіх ад рэ ґ бі,   з гэтым відам спорту. Каб усе зразумелі, якую «дыню» шпурляюць рукамі і нагамі гульцы і што яны навальваюцца на авальны шпурляк ня ўсім «скопішчам», а маюць добра акрэсьленыя задачы на зялёным полі. Іншымі словамі, тэкст мае на мэце тлумачэньне рэ ґ бійных пазыцый. 1 і 3. Першалінейцы/слупы  = па-ангельску:  Loosehead and Tighthead Prop Разам з гукерам гэтыя людзі знаходзяцца ў першым шэрагу, што зразумела з іхных пазыцый у  схватцы. Каб быць пасьпяховым і ,  абодва слупы маюць быць моцнымі шыяй, плячыма, тулавам і нагамі. Яны павінны ўдала дзейнічаць у змаганьні галава-да-галавы з апанэнтам. Акрамя прадухіленьн...

Сьпіс наведаных музэяў

Зображення
Спартовыя музэі, якія ўдалося наведаць або прынамсі паглядзець пра іх падрабязнае відэа, каб асягнуць маштаб музэю. Натуральна, месцы ў сьпісе ад лепшага да горшага — суб’ектыўныя, пагатоў спэцыфіка розная. Хоць пры складаньні ня ўлічваліся сымпатыі і антыпатыі да пэўных колераў, а выключна напаўненьне музэю, падача матэрыялу, паўната ўспрыманьня гісторыі каманды/спорту. Агулам па стане на травень 2025 году: 23 музэі, залі і выставы. Калі вы наведалі які-небудзь спартовы музэй і хочаце падзяліцца здымкамі, інфармацыяй і ўражаньнямі — ласкава запрашаем.  Лістуйце на orshafans@gmail.com . Атлетыка (Мадрыд) https://t.me/orshafans/10377 Бэнфіка (Лісабон) https://t.me/orshafans/17161 Музэй футболу на стадыёне «Сэнтэнар’ё» (Монтэвідэо) https://www.youtube.com/watch?v=2jVKHqTsUao&list=WL&index=25&t=2s Музэй спорту і алімпізму (Тарту) https://t.me/orshafans/18473 Аустрыя (Вена) https://t.me/orshafans/10045 Сл...

Ліда — Старт (Ворша) — 2:0

Зображення
На жаль, нічога істотнага ў канцы стварыць не ўдалося, за выняткам аднаго моманту. Лягічная параза, якая вынікала з хады паядынку. СТАРТ: Макараў, Іршаў, Лавал, Адамчык, Салімаў (Бажанаў, 60), Расолька, Тамэла, Бабчанок, Чакур, Беразун, Верас (Пунінскі, 60).

Ліда — Старт (Ворша). Прадмова

Зображення
ПЕРАД СУСТРЭЧАЙ Лідзяне маюць 35 пунктаў і займаюць 7-е месца. Агулам, даволі роўны сэзон у каманды. Аршанцы ў скляпеньнях табліцы з 18 пунктамі на рахунку, амаль удвая меншай за лідзянаў колькасьцю. У першым коле „Старт“ прагуляў дома „Лідзе“ 1:3, гол за нас загнаў Ціханаў, якога ўжо няма ў камандзе. ІМГНЕНЬНЕ ГІСТОРЫІ 45 гадоў таму, 23 жніўня 1980 году аршанскі „Старт“ перамог магілёўскае „Тарпэда“ 1:0. 10 гадоў таму (2015) якраз у гэты дзень стартаўцы гулялі зь „Лідай“, толькі дома. Была нічыя 2:2, лідзяне вялі 2:0, але аршанцы ўратаваліся. Абодва галы ў нас загнаў Ільля Шарыпа. ЯК БЫЛО? Папярэднія матчы каманд сьведчаць перавагу лідзянаў. Падрахунак супрацьстаяньня „Старт“ (Ворша) — „Ліда“: 47 сустрэчаў, +14=11-22, 57-87 1966 Вымпэл (Ліда)* — Старт — 5:1 1966 Старт — Вымпэл (Ліда) — 2:1 1967 Старт — Вымпэл (Ліда) — 2:0 1967 Вымпэл (Ліда) — Старт — 2:0 1971 Абутнік (Ліда) — Старт — 0:0 1971 Старт — Абутнік (Ліда) — 3:0 1973 Старт — Абутнік (Ліда) — 2:1 1975 Старт — Абутнік (Ліда...

Старт (Ворша) — Ніва (Доўбізна) — 1:4

Зображення
Чарговая параза, ізноў каманды не хапае на другую палову паядынку. Што зусім не зьдіўляе, з улікам даўжыні і якасьці лаўкі запасных у нас і многіх нашых спадужнікаў. Спачатку аўтагол загнаў Мікіта Бабчанок, але на 24-й прыгажэнны ўдар выканаў Макс Жэстараў — парашут у самыя „дзевяць“! І калі пасьля прапушчанага на 37-й голу пры ліку 1:2 усё падавалася яшчэ ня страчаным, дык два галы ў апошнія 16 хвілінаў перакрэсьлілі ўсё. Ня проста параза, а разгромная. Адразу трое навічкоў у камандзе за сёньня, высновы па іх рабіць зарана. СТАРТ: Макараў, Лавал (Башун, 87), Адамчык, Салімаў (Бажанаў, 81), Жэстараў, Тамэла, Воўчанка, Нікіпаронак (Беразун, 75), Бабчанок, Чакур, Верас. Здымкі

Старт (Ворша) — Ніва (Доўбізна). Прадмова

Зображення
ПЕРАД СУСТРЭЧАЙ „Ніва“ мае 37 пунктаў і толькі на 4 пункты адстае ад „Дняпра“, які ўзначальвае табліцу. Даўбізьнянцы ідуць па турніры ўпэўнена і няма сумневаў, што іхныя прыхільнікі чакаюць ад іх чарговай перамогі. Аршанцы ў мінулым туры перарвалі сваю сэрыю зь пяці запар паразаў, былі блізкімі да перамогі, але прапусьцілі на 90+6 хвіліне, ды яшчэ ад суседа па табліцы „Мінску-ІІ“, у сустрэчы зь якім мы так спадзяваліся на перамогу. Фрагмэнт сустрэчы камандаў у першым коле ІМГНЕНЬНЕ ГІСТОРЫІ 16 жніўня 45 гадоў таму (1980) „Старт“ у гасьцях згуляў унічыю ў Барысаве з тамтэйшым БАТЭ 1:1. Судзьдзя за дзьве жоўтыя карткі выдаліў з поля нашага гульца Ўладзімера Якуціна. 10 гадоў таму ў гэты дзень аршанцы былі разгромленыя ў Сьветлагорску „Хімікам“. Наша каманда зазнала паразы 0:4. ЯК БЫЛО? Зь „Нівай“ стартаўцы сустракаліся пяць разоў, і ніводнага не перамаглі. Але, што адметна, ва ўсіх сустрэчах галы заганялі абедзьве каманды. Падрахунак сустрэчаў „Старт“ (Ворша) — „Ніва“ (Доўбізна): 5 сустр...

Старт (Ворша) — Мінск-ІІ (Менск) — 1:1

Зображення
Арсень Чакур прыходзіць і заганяе ў першым жа паядынку за аршанцаў. Трымаем лік 1:0, але бязглуздым чынам прапускаем атаку на 90+6, якая становіцца плённай для гасьцей. Нічыя 1:1. СТАРТ: Макараў, Іршаў, Лавал, Адамчык, Жэстараў (Беразун, 90+4), Расолька, Тамэла, Воўчанка, Чакур (Гоманаў, 74), Пунінскі (Бабчанок, 63), Верас (Нікіпаронак, 63). Здымкі

Старт (Ворша) — Мінск-ІІ. Прадмова

Зображення
ПЕРАД СУСТРЭЧАЙ „Мінск-ІІ“ мае на два пункты больш за стартаўцаў. Для нашай каманды гэта якраз спадужнік „па зубах“, у блакітна-чорных пяць паразаў запар, і цяпер усе спадзяваньні на вікторыю. Менчукі ў папярэднім туры перамаглі „Астравец“. ІМГНЕНЬНЕ ГІСТОРЫІ У першым коле аршанцы перамаглі спадужніка ў гасьцях, прычым загнаўшы гол на 90-й хвіліне. Гол загнаў Уладзіслаў Пунінскі. ЯК БЫЛО? „Мінск-ІІ“ раней ужо выступаў у „асноўным“ рэспубліканскім першынстве і сустракаўся з аршанцамі не аднойчы. Упершыню гэта адбылося ў 2007-м годзе ў гульнях ІІ лігі, тады па выніках сэзону сталічныя шпурляры сталі апошнімі, 16-мі, а наш клюб фінішаваў 13-м. Але нягледзячы на апошняе месца, фэдэрацыя пакінула „Мінск-ІІ“ у лізе на наступны год. У тым сэзоне сталічная каманда ўжо апярэдзіла нашую на адно месца, 11-е супраць 12-а сярод 16 камандаў. Але на наступны год каманда ў ІІ лізе ўжо не выступала. Яна вярнулася туды ў 2012-м. Адметна тое, што ў кожным з праведзеных паядынкаў была мінімум адна каманда...

Пра кар’еру і суд над Віталём Алешчанкам

Зображення
Чытачы нашага дзёньніка даўно ведаюць пра сумны факт у гісторыі беларускага ножнага шпурляку, як брат забіў брата. Віталь Алешчанка забіў малодшага брата Юрыя. Абодва раней гулялі і ў Воршы. 31 жніўня 2022 году брат забіў брата. Абодва сталі алькаголікамі, Віталь дык быў ужо амаль без зубоў. Віталь Алешчанка Пра гісторыю двух гульцоў напісала выданьне „Витьбичи“ , у артыкуле ўспамінае пра братоў Юры Васюцін, аршанец, які стаў вядомым у Віцебску і гуляў з Алешчанкамі, пераклалі й адаптавалі артыкул і на беларускую мову. 🧮 Аддаючы вам спасылкі на чытаньне, застаецца толькі прывесьці статыстыку братоў у нашым клюбе. Віталь Алешчанка: 16 сустрэчаў/6 галоў Юры Алешчанка: 30 сустрэчаў/13 галоў

Тур 18. Старт (Ворша) — БАТЭ-ІІ (Барысаў) — 0:5

Зображення
Нічога, зусім нічога не ўдалося зрабіць нашай камандзе ў паядынку з барысаўцамі. Ад пачатку і да канца становішча на полі пільнавалі гульцы гасьцей. Даўно так не здаралася, у якім стане бы ні была нашая дружына, каб блакітна-чорным не ўдалося стварыць ніякага галявога моманту. Спакойная і ў нечым зьдзеклівая перамога барысаўскага калектыву зь непрыстойным лікам. Прагулялі 2:7 у першым коле, а цяпер 0:5. Тузін галоў за два паядынкі з моладзьдзю БАТЭ. — Тата, а чаму ўсе бацькі па суботах вясёлыя і радасныя, а ты такі маркотны? — Напэўна, таму, дзеці, што тыя бацькі не заўзятары „Старту“. Цяжка нешта дадаць. У каманды відавочна не стае сілаў, лаўка вельмі кароткая, каб рабіць істотныя зьмены і даваць вядзельным гульцам адпачыць. Навідавоку перамучаньне складу.  Дарэчы, упершыню ў гісторыі клюбу ў „Старце“ трое гульцоў з афрыканскімі каранямі — Тайсір Адамчык, Абдулазіз Лавал, Эбука Нэджы. Пры гэтым першы беларус, другі тут так даўно, што таксама ўжо амаль беларус, а трэці яшчэ ім, пад...