Старт (Ворша) — Мінск-ІІ. Прадмова

ПЕРАД СУСТРЭЧАЙ

„Мінск-ІІ“ мае на два пункты больш за стартаўцаў. Для нашай каманды гэта якраз спадужнік „па зубах“, у блакітна-чорных пяць паразаў запар, і цяпер усе спадзяваньні на вікторыю. Менчукі ў папярэднім туры перамаглі „Астравец“.



ІМГНЕНЬНЕ ГІСТОРЫІ

У першым коле аршанцы перамаглі спадужніка ў гасьцях, прычым загнаўшы гол на 90-й хвіліне. Гол загнаў Уладзіслаў Пунінскі.


ЯК БЫЛО?

„Мінск-ІІ“ раней ужо выступаў у „асноўным“ рэспубліканскім першынстве і сустракаўся з аршанцамі не аднойчы. Упершыню гэта адбылося ў 2007-м годзе ў гульнях ІІ лігі, тады па выніках сэзону сталічныя шпурляры сталі апошнімі, 16-мі, а наш клюб фінішаваў 13-м. Але нягледзячы на апошняе месца, фэдэрацыя пакінула „Мінск-ІІ“ у лізе на наступны год. У тым сэзоне сталічная каманда ўжо апярэдзіла нашую на адно месца, 11-е супраць 12-а сярод 16 камандаў. Але на наступны год каманда ў ІІ лізе ўжо не выступала. Яна вярнулася туды ў 2012-м. Адметна тое, што ў кожным з праведзеных паядынкаў была мінімум адна каманда, якая не заганяла галоў у матчы. Лічбы процістаяньня „Старт“ — „Мінск-ІІ“: 7 сустрэчаў, +3=1-3, 3-6


2007 Мінск-ІІ — Старт — 2:0

2007 Старт — Мінск-ІІ — 1:0

2008 Старт — Мінск-ІІ — 0:1

2008 Мінск-ІІ — Старт — 0:0

2012 Старт — Мінск-ІІ — 1:0

2012 Мінск-ІІ — Старт — 3:0

2025 Мінск-ІІ — Старт — 0:1


ШТО? ДЗЕ? КАЛІ?

Сустрэча адбудзецца 8 жніўня, у пятніцу. Пачатак а 18-й гадзіне.

Коментарі

Популярні дописи з цього блогу

«Моўны інспэктар» Ігар Случак: «Калі беларуская мова зьяўляецца ў нейкай галіне, у 8 з 10 выпадкаў яна адтуль ужо не зьнікае»

55 гадоў удзелу ў першынстве СССР!

Прамежкавыя вынікі пасьля 15 тураў