Старт (Ворша) — Асіповічы. Прадмова
ПЕРАД СУСТРЭЧАЙ
На паперы шанцы „Старту“ выглядаюць больш высокімі, у нашай каманды 18 пунктаў супраць усяго 10 у „Асіповічаў“. Але насамрэч абодва клюбы ўлетку ўпалі ў жорсткі крызіс. Зялёна-белыя ня могуць перамагчы ўжо ў 6 паядынках запар, блакітна-чорныя не прыносілі радасьці Воршы ўжо 8 паядынкаў, за гэты час зазнаўшы 5 буйных паразаў і набраўшы толькі 1 пункт.
Браму асіпаўчан цяпер бароніць колішні брамнік „Старту“ Арцём Валадзькоў.
У першым коле аршанцы таксама фармальна былі фаварытам сустрэчы, аднак прагулялі ў Асіповічах 2:4. Абодва галы ў нас правёў Дзьмітры Тамэла. Тая перамога над намі — адна з дзьвюх, якія „Асіповічы“ маюць за цэлы сэзон. Другую яны здабылі над „Слонімам“.
ІМГНЕНЬНЕ ГІСТОРЫІ
30 жніўня 50 гадоў таму (1975) „Старт“ праводзіў паўторны паядынак за 9-е месца ў першынстве БССР супраць менскага „Спадарожніка“. Пасьля дамашняй вікторыі 1:0 наша дружына прагуляла ў Менску 0:2 і засталася 10-й.
10 гадоў таму (2015) аршанцы згулялі ўнічыю ў гасьцях з „Рэчыцай-2014“ 0:0.
ЯК БЫЛО?
Гісторыя двубояў аршанскіх і асіповіцкіх вядзе адлік ад 1970 году. Адылі, тады гэта быў іншы клюб з Асіповічаў — „Лякаматыў“, зь якім блакітна-чорныя сустрэліся чатыры разы. Усе гульні былі ў рамках першынства БССР, кожная прынесла вікторыю аршанцам. У 1970-м гэта былі перамогі 2:0 і 3:1, у 1974-м — 1:0 і 2:1.
Гісторыя цяперашняга спадужніка ідзе не з чыгункі, а з кардонна-рубэроіднага заводу (КРЗ), на якім каманду заснавалі ў 1994 годзе. Дзеля зручнасьці пішам каманду спадужнікаў пад назвамі, якія выкарыстоўваліся ў розныя гады, аршанцы ж заўжды фігуруюць у пераліку пад гістарычнай назвай. У колькасьці перамог пераважаюць аршанцы, а вось заганялі часьцей асіповіцкія. Падрахунак процістаяньня „Старту“ з „Асіповічамі“: 36 сустрэчаў, +18=4-14, 54-58
1994/95 Старт — КРЗ — 3:0 (+: -)
1994/95 КРЗ — Старт — 0:2
1995 Старт — КРЗ — 1:0
1998 Сьвіслач-Дах — Старт — 5:1
1998 Старт — Сьвіслач-Дах — 1:1
2000 Старт — Сьвіслач-Дах — 1:0
2000 Сьвіслач-Дах — Старт — 0:3
2001 Старт — Сьвіслач-Дах — 2:0
2001 Сьвіслач-Дах — Старт — 4:2
2004 Старт — Асіповічы — 2:1
2004 Асіповічы — Старт — 1:0
2006 Старт — Асіповічы — 2:1
2006 Асіповічы — Старт — 1:2
2007 Старт — Асіповічы — 2:0
2007 Асіповічы — Старт — 1:2
2008 Асіповічы — Старт — 1:3
2008 Старт — Асіповічы — 2:5
2009 Старт — Асіповічы — 0:4
2009 Асіповічы — Старт — 2:1
2010 Асіповічы — Старт — 3:0
2010 Старт — Асіповічы — 0:1
2011 Старт — Асіповічы — 2:5
2011 Асіповічы — Старт — 4:3
2012 Асіповічы — Старт — 2:3
2012 Старт — Асіповічы — 0:2
2013 Старт — Асіповічы — 0:1
2013 Асіповічы — Старт — 0:1
2014 Асіповічы — Старт — 1:1
2014 Старт — Асіповічы — 1:0
2017 Асіповічы — Старт — 1:1
2017 Старт — Асіповічы — 2:4
2022 Асіповічы — Старт — 0:0
2022 Старт — Асіповічы — 3:2
2023 Асіповічы — Старт — 1:3
2023 Старт — Асіповічы — 3:0
2025 Асіповічы — Старт — 4:2
ШТО? ДЗЕ? КАЛІ?
Сустрэча пройдзе на мескім стадыёне Воршы ў суботу, 30 жніўня. Пачатак а 14-й гадзіне.
Коментарі
Дописати коментар