Старт (Ворша) — Ніва (Доўбізна) — 1:4
Чарговая параза, ізноў каманды не хапае на другую палову паядынку. Што зусім не зьдіўляе, з улікам даўжыні і якасьці лаўкі запасных у нас і многіх нашых спадужнікаў. Спачатку аўтагол загнаў Мікіта Бабчанок, але на 24-й прыгажэнны ўдар выканаў Макс Жэстараў — парашут у самыя „дзевяць“! І калі пасьля прапушчанага на 37-й голу пры ліку 1:2 усё падавалася яшчэ ня страчаным, дык два галы ў апошнія 16 хвілінаў перакрэсьлілі ўсё. Ня проста параза, а разгромная.
Адразу трое навічкоў у камандзе за сёньня, высновы па іх рабіць зарана.
СТАРТ: Макараў, Лавал (Башун, 87), Адамчык, Салімаў (Бажанаў, 81), Жэстараў, Тамэла, Воўчанка, Нікіпаронак (Беразун, 75), Бабчанок, Чакур, Верас.
Коментарі
Дописати коментар