Старт (Ворша) — Ніва (Доўбізна). Прадмова
ПЕРАД СУСТРЭЧАЙ
„Ніва“ мае 37 пунктаў і толькі на 4 пункты адстае ад „Дняпра“, які ўзначальвае табліцу. Даўбізьнянцы ідуць па турніры ўпэўнена і няма сумневаў, што іхныя прыхільнікі чакаюць ад іх чарговай перамогі. Аршанцы ў мінулым туры перарвалі сваю сэрыю зь пяці запар паразаў, былі блізкімі да перамогі, але прапусьцілі на 90+6 хвіліне, ды яшчэ ад суседа па табліцы „Мінску-ІІ“, у сустрэчы зь якім мы так спадзяваліся на перамогу.
ІМГНЕНЬНЕ ГІСТОРЫІ
16 жніўня 45 гадоў таму (1980) „Старт“ у гасьцях згуляў унічыю ў Барысаве з тамтэйшым БАТЭ 1:1. Судзьдзя за дзьве жоўтыя карткі выдаліў з поля нашага гульца Ўладзімера Якуціна.
10 гадоў таму ў гэты дзень аршанцы былі разгромленыя ў Сьветлагорску „Хімікам“. Наша каманда зазнала паразы 0:4.
ЯК БЫЛО?
Зь „Нівай“ стартаўцы сустракаліся пяць разоў, і ніводнага не перамаглі. Але, што адметна, ва ўсіх сустрэчах галы заганялі абедзьве каманды. Падрахунак сустрэчаў „Старт“ (Ворша) — „Ніва“ (Доўбізна): 5 сустрэчы, +0=2-3, 7-12
2023 Старт — Ніва — 1:1
2023 Ніва — Старт — 3:1
2024 Старт — Ніва — 3:5
2024 Ніва — Старт — 1:1
2025 Ніва — Старт — 2:1
ШТО? ДЗЕ? КАЛІ?
Паядынак пройдзе ў Воршы на мескім стадыёне ў суботу, 16 жніўня. Пачатак а 14-й гадзіне.
Коментарі
Дописати коментар