Старт — Энэргетык-БДУ — 2:2

Аршанцы загналі два прыгожыя галы, але так і ня здолелі перамагчы ўпартую каманду з апошняга месца табліцы. Пры цяперашняй форме, якую набралі аршанцы, гэта можа расцэньвацца толькі як няўдача. Шкада. Неблагую гульню дэманстраваў Дзьмітры Ціхаміраў, але ў гэтым паядынку ён застаўся ў запасе. Стартаўцы двойчы вялі ў ліку, але скончылі мірам. Галы: Тамэла (8), Расолька (40). СТАРТ: Ігнатовіч, Чарнадараў (Малаткоў, 90+3), Расолька (к), Тамэла, Антонаў, Воўчанка, Жалезьнікаў, Гонжураў (Кучараў, 68), Мельнік, Сушкоў, Шалычаў. Фотарэпартаж