І ліга Беларусі. Тур 11. Старт — Дынама-ІІ — 1:0

Старт (Ворша) — 1

Дынама-ІІ (Менск) — 0


У 11-м туры нарэшце здабытая доўгачаканая 2-я перамога! Камандзе й самой набрыдла гуляць унічыю, з дынамаўцамі быў бачны настрой калектыву на вікторыю. І добра, што яна атрымалася! Адзіны гол у сустрэчы зь перадачы Іршава загнаў Гонжураў на 8-й хвіліне — 1:0!


На 89-й хвіліне за ўдар суперніка нагой у галаву з поля быў выдалены брамнік менчукоў Іван Фралоў. У браму вымушана стаў палявы гулец Дзьмітры Ніжнік, бо заменаў у дынамаўцаў больш не было. Падвоіць лік аршанцы не пасьпелі, але гэта неістотна — здабытая важная перамога! Падымаемся ў сярэдзіну табліцы, але зважаем на вялікую шчыльнасьць у выніках.


СТАРТ: Ігнатовіч, Іршаў, Чарнадараў (Малаткоў, 85), Расолька, Тамэла, Воўчанка, Пунінскі (Антонаў, 67), Жалезьнікаў (Кучараў, 71), Гонжураў (Шалычаў, 85), Мельнік, Сушкоў.


ВІДЭА  + відэаагляд сустрэчы


ФОТА




Коментарі

Популярні дописи з цього блогу

Тур 2. Хваля — Старт — 3:0

Два «К», якія паспрыялі. Карнееў і Каберскі

Заяўка «Старт» (Ворша) на сэзон 2024