Ліда — Старт. Прадмова

ПЕРАД ГУЛЬНЁЙ

Лідзяне ў 11 гульнях сабралі ўраджай з 23 пунктаў, што выглядае значна багацейшым за 12 пунктаў у аршанцаў. Адлегласьць паміж 3-м і 11-м месцамі, такім чынам, ужо адчувальная, і аршанцам будзе вельмі складана яе скараціць у асабістыя двубоі. Ня толькі таму, што чырвона-белыя сярод найпасьпяховейшых дружынаў лігі, але й праз тое, што ў апошніх гульнях супраць іх у аршанцаў мала што атрымліваецца. Хоць размова пра іншы склад каманды.


Коўна, Летува, лета 2024. Праслаўляйце свой клюб!


ІМГНЕНЬНЕ ГІСТОРЫІ

Летась аршанцы не агадалі ніводнага голу ў браму лідзянаў — нічыя 0:0 і параза 0:3. Апошні паядынак прынёс «Лідзе» 20-ю перамогу ў асабістых супрацьстаяньнях з аршанцамі, а таксама яны правялі 80-ы гол у нашу браму. Ужо ў трох сустрэчах аршанцы не перамагаюць гэтага суперніка.


ЯК БЫЛО?

Папярэднія матчы каманд сьведчаць перавагу лідзянаў. Падрахунак супрацьстаяньня «Старт» (Ворша) — «Ліда»: 44 сустрэчы, +13=11-20, 53-80

1966 Вымпэл (Ліда)* — Старт — 5:1

1966 Старт — Вымпэл (Ліда) — 2:1

1967 Старт — Вымпэл (Ліда) — 2:0

1967 Вымпэл (Ліда) — Старт — 2:0

1971 Абутнік (Ліда) — Старт — 0:0

1971 Старт — Абутнік (Ліда) — 3:0

1973 Старт — Абутнік (Ліда) — 2:1

1975 Старт — Абутнік (Ліда) — 1:0

1975 Абутнік (Ліда) — Старт — 1:1

1982 Абутнік (Ліда) — Старт — 1:1

1982 Старт — Абутнік (Ліда) — 2:1

1984 Абутнік (Ліда) — Старт — 3:0

1984 Старт — Абутнік (Ліда) — 1:1

1997 Ліда — Старт — 2:1

1997 Старт — Ліда — 0:1

1998 Ліда — Старт — 2:1

1998 Старт — Ліда — 0:1

2001 Ліда — Старт — 1:0

2001 Старт — Ліда — 1:2

2005 Ліда — Старт — 5:1

2005 Старт — Ліда — 1:2

2007 Старт — Ліда — 1:4

2007 Ліда — Старт — 4:1

2011 Старт — Ліда — 0:0

2011 Ліда — Старт — 8:1

2015 Ліда — Старт — 2:1

2015 Старт — Ліда — 2:2

2016 Старт — Ліда — 2:1

2016 Ліда — Старт — 2:2

2017 Старт — Ліда — 3:1

2017 Ліда — Старт — 0:0

2018 Старт — Ліда — 0:1

2018 Ліда — Старт — 2:0

2019 Старт — Ліда — 1:2

2019 Ліда — Старт — 8:1

2020 Старт — Ліда — 3:2

2020 Ліда — Старт — 1:5

2021 Старт — Ліда — 1:1

2021 Ліда — Старт — 0:2

2021 Старт — Ліда — 2:1

2022 Ліда — Старт — 1:2

2022 Старт — Ліда — 2:2

2023 Ліда — Старт — 0:0

2023 Старт — Ліда — 0:3


* лідзяне падпісаныя назвай, дзейнай на момант гульні.


ШТО? ДЗЕ? КАЛІ?

Сустрэча адбудзецца ў Лідзе на стадыёне «Юнацтва» 23 чэрвеня, а 15-й гадзіне.

Коментарі

Популярні дописи з цього блогу

Тур 2. Хваля — Старт — 3:0

Два «К», якія паспрыялі. Карнееў і Каберскі

Заяўка «Старт» (Ворша) на сэзон 2024