Старт — БАТЭ-ІІ — 1:1

У каманды зноў не атрымалася шмат наперадзе. Арбітар сустрэчы спадар Наронскі надта лагодна ставіўся да парушэньняў правілаў, калі барысаўчане грубілі супраць Тамэлы. У выніку Тамэла і стаў як аўтарам адзінага голу стартаўцаў (на 17-й хвіліне прабіў галавой пасьля падачы кутняга), так і бадай найлепшым гульцом блакітна-чорных. У дададзены да першай паловы паядынку час барысаўчане зраўнялі лік, і гол атрымаўся кур'ёзным — закід шпурляка наперад, гулец БАТЭ-ІІ не пасьпявае прабіў галавой, але дэзарыентуе Ігнатовіча — шпурляк у сетцы, лік роўны.


Зноў нічыя. Трэцяя запар. І зноў тады, калі наша каманда была хоць на крок, але бліжэй да перамогі. Дружына Кітаёва катэгарычна ня ўмее перамагаць у роўных матчах, пакуль вучыцца. А нападніку Ціхаміраву трэба, як той казаў, у царкву схадзіць, каб пачаць заганяць. Застаемся ў хвасьце табліцы, што моцна не падабаецца.

СТАРТ: Ігнатовіч, Іршаў, Чарнадараў, Ціхаміраў (Антонаў, 53), Расолька (к), Тамэла, Воўчанка, Пунінскі, Жалезьнікаў (Кучараў, 75), Мельнік, Кармішын (Сушкоў, 61).

Коментарі

Популярні дописи з цього блогу

Тур 2. Хваля — Старт — 3:0

Два «К», якія паспрыялі. Карнееў і Каберскі

Заяўка «Старт» (Ворша) на сэзон 2024