І ліга. Тур 13. Старт — Энэргетык-БДУ. Прадмова

ПЕРАД ГУЛЬНЁЙ

У гэта цяжка паверыць, калі твая каманда мае толькі 3 перамогі ў 12 сустрэчах, але наша перавага над «Энэргетыкам-БДУ» складае 20 пунктаў! Проста таму, што «энэргетыкі» яшчэ толькі ачомваюцца ад бутаражу з дамоўнымі гульнямі і стартавалі ў сэзоне зь мінусам у графе «пункты». Аднак і чыста па выніках — з тузіна сустрэч на пачатку ў менчукоў толькі адна выгуляная, і ўжо 9 паразаў. Аршанцы прымы гэтага паядынку, і нічога, акрамя перамогі, тут намі не чакаецца. Тым болей клюб набраў цудоўную форму і не саступае ўжо ў 6 матчах запар.



ІМГНЕНЬНЕ ГІСТОРЫІ

29 чэрвеня 30 гадоў таму адбыўся заключны матч сэзону 1993/94, у якім аршанскі «Лягмаш» перамог шчучынскі «Аўтаправод» 1:0. Пераможны гол тады правёў Аляксандар Паповіч на 55-й хвіліне. Шчучынцы завяршалі сустрэчу ў меншасьці, а пад канец не агадалі з карнага, таму лік застаўся роўным.


А 10 гадоў таму, у сэзоне 2014 году, стартаўцы ў гэты дзень перамаглі прынцыповага суперніка — «Спартак» са Шклову 1:0. Галом вызначыўся Аляксандар Лужанкоў на 81-й хвіліне.


ЯК БЫЛО?

Каманды не сустракаліся ўжо чатыры гады. Мінулая сустрэча прайшла ў Кубку Беларусі і скончылася буйной паразай аршанцаў. Стартаўцы саступілі ў трох апошніх сустрэчах з супернікам. Агулам Старт (Ворша) — Энэргетык-БДУ (Менск): 21 сустрэча, +5=2-14, 16-38

2008 Зорка-БДУ* — Старт — 3:0

2008 Старт — Зорка-БДУ — 1:2

2009 Старт — Зорка-БДУ — 0:2

2009 Зорка-БДУ — Старт — 2:0

2010 Зорка-БДУ — Старт — 4:0

2010 Старт — Зорка-БДУ — 2:4

2011 Старт — Зорка-БДУ — 1:2

2011 Зорка-БДУ — Старт — 0:2

2012 Зорка-БДУ — Старт — 3:0

2012 Старт — Зорка-БДУ — 0:1

2013 Зорка-БДУ — Старт — 2:0

2013 Старт — Зорка-БДУ — 1:0

2015 Старт — Зорка-БДУ — 3:0

2015 Зорка-БДУ — Старт — 1:0

2016 Старт — Зорка-БДУ — 0:0

2016 Зорка-БДУ — Старт — 0:3

2017 Энэргетык-БДУ — Старт — 1:1

2017 Старт — Энэргетык-БДУ — 1:0

2018 Энэргетык-БДУ — Старт — 4:0

2018 Старт — Энэргетык-БДУ — 0:1

2020 Старт — Энэргетык-БДУ — 1:6


*пазначана назва суперніка на момант правядзеньня гульні. У аршанцаў — заўсёды «Старт».


ШТО? ДЗЕ? КАЛІ?

29 чэрвеня сустрэча адбудзецца на мескім стадыёне Воршы. Пачатак, а 17-й гадзіне.

Коментарі

Популярні дописи з цього блогу

Тур 2. Хваля — Старт — 3:0

Два «К», якія паспрыялі. Карнееў і Каберскі

Заяўка «Старт» (Ворша) на сэзон 2024