І ліга Беларусі. Тур 11. Старт (Ворша) — Дынама-ІІ (Менск). Прадмова

ПЕРАД ГУЛЬНЁЙ

Дынамаўцы ідуць у сярэдзіне табліцы, маючы 14 пунктаў. У аршанцаў толькі 9 пунктаў і 15-е месца сярод 18 каманд. Толькі адна перамога ў 10 сустрэчах. Што тут казаць, вікторыя востра неабходная.




ІМГНЕНЬНЕ ГІСТОРЫІ

Напярэдадні адзначалася 90-годзьдзе пабудовы менскага стадыёну «Дынама», а ў першым матчы на новым стадыёне гулялі аршанскія дынамаўцы. Гэтая прадмова — яшчэ адна нагода прачытаць наш тэкст пра тыя падзеі. Спадзяёмся раскапаць яшчэ больш зьвестак пра тыя дні. А якраз 30 гадоў таму, у траўні 1994-га аршанцы згулялі ўнічыю 1:1 з маладымі сталічнымі дынамаўцамі на менскім стадыёне «Камвольнік». Тады ў нас вызначыўся Аляксандар Паповіч.


ЯК БЫЛО?

У свой час аршанцы сустракаліся з камандай «Дынама-Юні», створанай адмыслова пад выступленьне ў нізкіх лігах. У складзе той дружыны ў Воршу прыяжджалі такія будучыя легенды як Аляксандар Глеб, Віталь Валадзянкоў, іншыя выхаванцы знакамітай дынамаўскай школы, якія рыхтаваліся на замену аршанцу Пятру Качуру, які блішчэў у асноўным складзе галоўнай дружыны. «Дынама-ІІ» — проста дубль, хоць яго сутнасьць як другой каманды менчукоў ясная. Таму паспрабуем правесьці паралелі і вывесьці статыстыку гульняў аршанцаў з «Дынама-Юні». Цікава, што часта каманды гулялі паміж сабой зь лікам 1:1, які так «любіць» дружына Мікалая Кітаёва сёлета. Балянс супрацьстаяньня «Старту» з «Дынама-ІІ»: 16 гульняў, +4=6-6, 18-23


1993 Старт* — Дынама-Юні — 0:0

1994 Дынама-Юні — Старт — 1:1

1996 Старт — Дынама-Юні — 2:2

1996 Дынама-Юні — Старт — 3:1

1997 Старт — Дынама-Юні — 0:2

1997 Дынама-Юні — Старт — 1:0

1998 Дынама-Юні — Старт — 1:1

1998 Старт — Дынама-Юні — 2:1

1999 Старт — Дынама-Юні — 1:1

1999 Дынама-Юні — Старт — 1:0

2000 Дынама-Юні — Старт — 1:1

2000 Старт — Дынама-Юні — 4:2

2001 Дынама-Юні — Старт — 1:2

2001 Старт — Дынама-Юні — 3:0

2011 Дынама-ІІ — Старт — 6:0

2011 Старт — Дынама-ІІ — 0:2


*назва нашай дружыны паўсюль даецца як «Старт», нягледзячы на афіцыйнае найменьне ў канкрэтны год.


ШТО? ДЗЕ? КАЛІ?

Сустрэча адбудзецца ў нядзелю, 16 чэрвеня ў Воршы на мескім стадыёне. Пачатак, а 17:00.

Коментарі

Популярні дописи з цього блогу

90 гадоў таму. Аршанскія футбалісты ў матчы адкрыцьця менскага стадыёну «Дынама»

Памёр Аляксей Шубянок

Аркадзю Сусману — 75!