Юнакі «Старту» на вяршыні ў вобласьці!

«Старт» (Ворша) — пераможца першынства Віцебскай вобласьці сярод юнакоў 2009 і 2010 гг. нараджэньня ў сэзоне 2023/24. Галоўны трэнэр — Дзьмітры Суздальцаў.



У двухколавым турніры аршанцы не зазналі ніводнай паразы, у тым ліку ад выхаванцаў віцебскіх ножнашпурлячных школаў. Стартаўцы здабылі золата, у фінале перагулялі наваполацкі «Нафтан» 3:0, галы агадалі Дудаль, У.Жалезьнікаў і Карманаў.


У апошнія гады, як тлумачыць старонка клюбу ў тэлеграме, найлепшым вынікам аршанцаў на вобласьці было 3-е месца ў 2018-м годзе.


Склад «Старту»: Арцём Аўсюк, Антон Аўсюк, Канстанцін Алексенка, Назар Барабанаў, Кірыл Дудаль, Уладзімер Жалезьнікаў, Аляксандар Ярмоленка, Іван Карманаў, Ягор Сьцяпанаў, Глеб Капітанаў, Павал Краеўскі, Мацьвей Кучынскі, Мікіта Ларывонаў, Уладзіслаў Мітрафанаў, Станіслаў Макарэвіч, Арцём Сідаровіч, Арцём Цэван, Дзьмітры Чаравухін, Арсень Тамашэвіч, Даніла Каліноўскі.

Коментарі

Популярні дописи з цього блогу

Тур 2. Хваля — Старт — 3:0

Два «К», якія паспрыялі. Карнееў і Каберскі

Заяўка «Старт» (Ворша) на сэзон 2024