Тур 10. Лякаматыў — Старт — 1:1
У гульні былі ўзаемныя ўколы, небясьпечныя моманты, але каманды ня скокнулі вышэй за ўласную галаву. Гол у нашым складзе на 38-й хвіліне загнаў Дзьмітры Ціхаміраў. Спадабаліся па гульні Чарнадараў, Іршаў, Жалезьнікаў і Ігнатовіч. Але агулам гульня каманды не была выбудаванай, зноў адсутнічала неабходная вастрыня ля чужой брамы.
12 гульняў запар наша каманда не перамагае на выправе ў першынстве, сэрыя доўжыцца зь мінулага сэзону з 26 жніўня з сустрэчы з тым самым "Лякаматывам" у Гомлі.
Вынік для нас — чацьвертая нічыя запар. Агулам у першынстве гэта 6-я нічыя ў 10 сустрэчах для нашых гульцоў, пры гэтым 5-я зь лікам 1:1. У двух выпадках аршанцы першымі выходзілі наперад, а ў трох — даганялі супернікаў. Апошні раз 4 нічыіх запар аршанцы мелі ў 2016-м годзе пры Юрыі Канаплёве. І там таксама было 6 нічыіх у першых 10 сустрэчах першынства, па два разы сустрэліся вынікі 1:1 і 2:2.
СТАРТ: Ігнатовіч, Іршаў, Чарнадараў, Ціхаміраў (Кармішын, 46; Кучараў, 76), Расолька (к), Тамэла, Антонаў (Жалезьнікаў, 46), Воўчанка, Пунінскі, Мельнік, Сушкоў (Гонжураў, 82).
Коментарі
Дописати коментар