Публікації

Показано дописи з жовтень, 2024

Слонім. Гульні з Жыровічамі і зьяўленьне жыдоўскіх клюбаў

Зображення
 Урывак з публікацый выданьня "Слонімскі край": У пачатку траўня 1926 года ў нашым горадзе прайшоў матч, у якім прынялі ўдзел наймацнейшыя на той час на Слонімшчыне футбалісты. Сустракаліся Reprezentacja klubów Wojskowych (Зборная вайско вых клубаў) і Szkoła Rolnicza (Żyrowice). Відаць, у паядынка была добрая рэклама — паглядзець футбол на гарнізонны стадыён прыйшло шмат людзей, значна больш, чым на звычайны матч. Жыровіцкія хлопцы былі тэхнічнымі, але гэтую перавагу не змаглі пераўтварыць у галы. А вось вайскоўцы былі больш моцныя фізічна. У першым тайме зборная вайсковых клубаў забіла адзін гол, а ў другім — яшчэ тры. Агульны лік — 4:0. У справаздачы з паядынку адзначалася, што гульню судзіў нейкі пан Віш (J. Wisz). І ён не змог прыхаваць сваю сімпатыю да вайсковай каманды, у спрэчных сітуацыях прымаў рашэнні на яе карысць. Гэта прывяло да таго, што на 75-й хвіліне матч быў спынены. Відаць, жыровіцкія футбалісты альбо сышлі з поля, альбо напалі з прэтэнзіямі на суддзю. Дакл...

Слонім — Старт (Ворша). Прадмова

Зображення
СТАНОВІШЧА НАПЯРЭДАДНІ Слонімцы займаюць перадапошняе месца ў турнірнай табліцы, 17-е. У каманды трохпунктавая перавага перад «Энэргетыкам», які аршанцы ня здолелі перагуляць на выправе ў мінулым туры. І вось цяпер чарговы гасьцявы паядынак блакітна-чорных, ужо з другім уломкам дывізіёну. У першым коле аршанцы дзякуючы галам Жалезьнікава і Малаткова перамаглі 2:0. Памятны знак на месцы касьцёлу, які стаяў там, дзе цяпер слонімскі стадыён ІМГНЕНЬНЕ ГІСТОРЫІ Роўна 9 гадоў таму, якраз 1 лістапада каманды сустракаліся ў першынстве Беларусі паміж сабою. Тады гэта быў першы сэзон аршанцаў па вяртаньні з ІІ лігі. Наша каманда на сваім полі прагуляла слонімцам 0:2. ЯК БЫЛО? Падрахунак супрацьстаяньня «Старт» (Ворша) — «Слонім»: 35 сустрэчаў, +14=4−17, 49-58 1987 Старт — Старт (Слонім) — 3:1 1987 Старт (Слонім) — Старт — -:+ (3:1) 1992 Старт — Альберцін (Слонім) — 0:3 1996 Камунальнік (Слонім) — Старт — 3:1 1996 Старт — Камунальнік (Слонім) — 0:4 1999 Старт — Камунальнік (Слонім) — 1:1 1999 Кам...

Энэргетык-БДУ — Старт (Ворша) — 1:1

Зображення
У сустрэчы з уломкам дывізіёну, які спрабуе пазьбегнуць падзеньня ў ІІ лігу, аршанцы здабылі толькі пункт. Прапусьціўшы на 52-й, здолелі выправіць становішча толькі на 77-й дзякуючы стрэлу Глеба Жалезьнікава. Для Глеба гэта быў першы за доўгі час паядынак, на які ён вывеў дружыну ў якасьці капітана. І рэдкі для гэтага году паядынак, які ён правёў цалкам, без заменаў. А для Івана Вераса, які аддаў галявы пас Глебу гэта першае выніковае дзеяньне ў складзе нашай каманды. СТАРТ: Ігнатовіч, Іршаў, Чарнадараў, Жэстараў, Ціхаміраў (Верас, 70), Антонаў (Смольнікаў, 65), Воўчанка, Пунінскі, Жалезьнікаў, Гонжураў, Мельнік. Фотарэпартаж Пасьля гульні ў Менску старшы трэнэр стартаўцаў Вячаслаў Герашчанка даў інтэрвію журналістам.

Аршанскія юнакі — другія на вобласьці

Зображення
У віцебскім манэжы скончылася першынство Віцебскай вобласьці ў ножным шпурляку. Гульцы дзіцяча-юнацкай школы Воршы пад кіраўніцтвам трэнэра Дзьмітрыя Суздальцава занялі ў ім 2-е месца. Як перадае «Аршанская газета», чые здымкі прадстаўленыя тут, аршанцы перагулялі аднагодкаў з наваполацкага «Нафтану» 2:0 пасьля галоў Дзьмітрыя Чаравухіна і Арцёма Цэвана. Чаравухін стаў найлепшым стральцом фінальнага этапу, ён агадаў 3 галы. Аршанцы саступілі па пунктах толькі «Віцебску» і сталі 2-мі.

100-годзьдзе аршанскага «Лякаматыву»!

Зображення
24 кастрычніка 1924 году — дзень першай згадкі пра аршанскі «Лякаматыў» . У гэты дзень Віцебскі СФК (Савет фізычнае культуры) даслаў у Воршу тэлеграму, у якой запрасіў дружыну згуляць таварыскую сустрэчу 26 кастрычніка. Тады будучы «Лякаматыў» насіў грувасткую назву «Чырвоны чыгуначнік ім. Вароўскага». Віцябляне тэлеграфавалі, што ня змогуць узяць на сябе выдаткі аршанцаў на дарогу, разьмяшчэньне і харчаваньне з прычыны «поўнай адсутнасьці сродкаў». Але абавязаліся сустрэць гульцоў каманды «Чырвоны чыгуначнік» на вакзале ў Віцебску за дзень да меркаванай гульні. Колькі існавала каманда-продак «Лякаматыву» да той тэлеграмы, пакуль высьветліць не ўдалося. Але знойдзены дакумэнт служыць доказам таго, што «Лякаматыў» — найстарэйшы клюб Воршы з тых, што існуюць па сёньня. Таксама гэта першы клюб Аршаншчыны, які выступіў у першынстве рэспублікі . З 1952 і па сёньня каманда выступае на мясцовым узроўні, бярэ ўдзел у рэспубліканскіх турнірах чыгуначнікаў, чэмпіянаце Воршы. Выявы вымпэлу «Ляк...

Энэргетык-БДУ (Менск) — Старт (Ворша). Прадмова

Зображення
ПЕРАД СУСТРЭЧАЙ «Энэргетык» мае толькі 15 пунктаў за 29 паядынкаў, адной нагой каманда ўжо ў ІІ лізе. Аршанцы не вырашаюць ніякіх задач, таму лік гульні непрадказальны. У першым коле ў Воршы быў падпісаны мір — 2:2, гады ў блакітна-чорных загналі Тамэла і Расолька. Аднак першы выправу ў Менск прапусьціць — у яго дыскваліфікацыя за выдаленьне ў паядынку зь «Лідай». ІМГНЕНЬНЕ ГІСТОРЫІ Выправа аршанцаў да «Зоркі» (папярэдніка «Энэргетыка») 15 гадоў таму (2009) завяршылася бясслаўна для каманды. Параза 0:2. ЯК БЫЛО? Апошні раз стартаўцы перамагалі суперніка 7 гадоў таму. Наступныя чатыры сустрэчы прынесьлі аршанцам толькі адзін пункт. Агулам падрахунак супрацьстаяньня  Старт (Ворша) — Энэргетык-БДУ (Менск): 22 сустрэчы, +5=3-14, 18-40 2008 Зорка-БДУ* — Старт — 3:0 2008 Старт — Зорка-БДУ — 1:2 2009 Старт — Зорка-БДУ — 0:2 2009 Зорка-БДУ — Старт — 2:0 2010 Зорка-БДУ — Старт — 4:0 2010 Старт — Зорка-БДУ — 2:4 2011 Старт — Зорка-БДУ — 1:2 2011 Зорка-БДУ — Старт — 0:2 2012 Зорка-БДУ — Старт...

Старт (Ворша) — Ліда — 2:4

Зображення
У 29-м туры аршанцы на сваім полі саступілі "Лідзе". Блакітна-чорныя саступалі 0:2, затым дзякуючы галам Чарнадарава (28) і Тамэлы (56) зраўнялі лічбы на ўлікоўніку. Няўдалы паядынак правёў Пунінскію З памылкамі і невераемнымі ратаваньнямі -- Ігнатовіч. Аднак затым лідзкі гулец Карпук "пахаваў" нашу дружыну. Аршанцы саступаюць 2:4. Істотна перашкодзіла нашай камандзе выдаленьне Тамэлы на 72-й хвіліне. СТАРТ: Ігнатовіч, Іршаў, Чарнадараў, Жэстароў, Ціхаміраў, Расолька (к), Тамэла, Воўчанка, Пунінскі (Антонаў, 72), Жалезьнікаў (Шэпелеў, 76), Мельнік. Фота з гульні

Старт (Ворша) — Ліда. Прадмова

Зображення
ПЕРАД СУСТРЭЧАЙ У першым коле аршанцы перамаглі ў Лідзе 1:0. Перамогу прынёс дакладны стрэл Глеба Жалезьнікава зь перадачы Аляксея Чарнадарава на 72-й хвіліне. Пасьля 28 тураў лідзкая дружына ідзе 8-й і апярэджвае аршанцаў на тры пункты. ІМГНЕНЬНЕ ГІСТОРЫІ 10 гадоў таму (2014) аршанцы ў ІІ лізе зазналі паразы ў Менску ад «Крумкачоў» 0:1. Тое была адзіная параза «Старту» за цэлае першынство. 5 гадоў таму (2019) стартаўцы прагулялі ў Мікашэвічах «Граніту» 1:3. Адзіны коч за аршанцаў агадаў Дзьмітры Іваноў. ЯК БЫЛО? Папярэднія матчы каманд сьведчаць перавагу лідзянаў. Падрахунак супрацьстаяньня «Старт» (Ворша) — «Ліда»: 45 сустрэчаў, +14=11-20, 54-80 1966 Вымпэл (Ліда)* — Старт — 5:1 1966 Старт — Вымпэл (Ліда) — 2:1 1967 Старт — Вымпэл (Ліда) — 2:0 1967 Вымпэл (Ліда) — Старт — 2:0 1971 Абутнік (Ліда) — Старт — 0:0 1971 Старт — Абутнік (Ліда) — 3:0 1973 Старт — Абутнік (Ліда) — 2:1 1975 Старт — Абутнік (Ліда) — 1:0 1975 Абутнік (Ліда) — Старт — 1:1 1982 Абутнік (Ліда) — Старт — 1:1 1982 Ст...

Дынама-ІІ (Менск) 2:2 Старт (Ворша)

Зображення
У чарговым туры наша каманда згуляла ўжо 11-ю нічыю ў бягучым першынстве. Больш няма ні ў каго. Мы так і не саступілі ў першынстве другой камандзе данамаўцаў, якая ідзе вышэй за нас у табліцы. Нічыя 2:2, галы агадалі Ціхаміраў (29) і Чарнадараў (79). СТАРТ: Ігнатовіч, Іршаў, Чарнадараў, Жэстараў, Ціхаміраў (Верас, 79), Антонаў, Воўчанка, Пунінскі (Шэпелеў, 35), Жалезьнікаў (Смольнікаў, 68), Гонжураў, Мельнік.

55 гадоў Уладзімеру Правалінскаму!

Зображення
Легендарны нападнік аршанскага «Старту» («Лягмашу», «Максіма», «Воршы») 9 кастрычніка адзначае юбілей. 200 гульняў за каманду, 105 галоў. Часьцей і больш за «Прывала», як яго называлі на трыбунах, у аршанскім ножным шпурляку не агадваў ніхто! Заўважны нападнік-таран загнаў так шмат важных шпурлякоў за клюб, што ягоныя стралецкія подзьвігі дагэтуль абмяркоўваюць старыя заўзятары. Калі Правалінскі ўжо быў трэнэрам каманды, ён засьпеў вельмі неспрыяльныя часы, калі амаль не было грошай. І каманда на чале зь ім за свой рахунак езьдзіла на гасьцявыя сустрэчы. Ахвярнасьць вартая павагі настолькі ж, наколькі пагарды заслугоўваюць тагачасныя кіраўнікі Воршы. Зычым здароўя і задавальненьня ад жыцьця!

Дынама-ІІ (Менск) — Старт (Ворша). Прадмова

Зображення
ПЕРАД СУСТРЭЧАЙ У першым коле аршанцы перамаглі дынамаўцаў 1:0 дзякуючы раньняму голу Арцёма Гонжурава. Аднак перад цяперашнім паядынкам дынамаўцы сталіцы займаюць 6-ы радок у турнірным становішчы, маючы на 6 пунктаў болей за «Старт», які толькі 10-ы. ІМГНЕНЬНЕ ГІСТОРЫІ 15 гадоў таму (2009) аршанцы ў першынстве Беларусі згулялі ўнічыю 2:2 з «Рудзенскам». Галы праводзілі Мікалай Кітаёў і Павал Хоміч. ЯК БЫЛО? У свой час аршанцы сустракаліся з камандай «Дынама-Юні», створанай адмыслова пад выступленьне ў нізкіх лігах. У складзе той дружыны ў Воршу прыяжджалі такія будучыя легенды як Аляксандар Глеб, Віталь Валадзянкоў, іншыя выхаванцы знакамітай дынамаўскай школы, якія рыхтаваліся на замену аршанцу Пятру Качуру, які блішчэў у асноўным складзе галоўнай дружыны. «Дынама-ІІ» — проста дубль, хоць яго сутнасьць як другой каманды менчукоў ясная. Таму паспрабуем правесьці паралелі і вывесьці статыстыку гульняў аршанцаў з «Дынама-Юні». Цікава, што часта каманды гулялі паміж сабой зь лікам 1:1, я...

Фота пасьля гульні вэтэранаў

Зображення
Пасьля сустрэчы з гомельскім "Лякаматывам" на поле выйшлі вэтэраны бараньскага "Тэмпу" і аршанскага "Старту". Заўсёды прыемна бачыць тых, хто ў папярэднія дзесяцігодзьдзі ствараў славу аршанскага ножнага шпурляку! Галубовіч, Барэйша, Старавойтаў, Ладзяны, Правалінскі, Івулін і многія іншыя. Слава вам!

Старт (Ворша) — Лякаматыў (Гомель) — 1:1

Зображення
У 27-м туры першынства Беларусі ў І лізе аршанцы сустрэліся з гомельскім "Лякаматывам". Нягледзячы на відавочныя праблемы суперніка — 5 паразаў запар і пагрозу зьнікненьня ўзімку — гульня ня стала для аршанцаў лёгкай. Перамагчы не ўдалося. Больш за тое, "Лякаматыў" вёў 1:0. Аршанцы гулялі досыць добра, але зраўняць лік удалося толькі ў самым канцы сустрэчы, на 90+4 гол правёў Станіслаў Іршаў. Пазьбягаем паразы ад несамавітага ў гэтым годзе "Лякаматыву". Нічыя 1:1. СТАРТ: Ігнатовіч, Іршаў, Чарнадараў, Жэстараў (Жалезьнікаў, 63), Ціхаміраў, Расолька, Тамэла, Воўчанка, Пунінскі (Шэпелеў, 80), Гонжураў, Мельнік (Верас, 85).

Старт (Ворша) — Лякаматыў (Гомель). Прадмова

Зображення
НАПЯРЭДАДНІ СУСТРЭЧЫ Сёлета «Лякаматыў» выступае значна больш сьціпла і займае толькі 14-е месца. Мае 20 пунктаў, аршанцы ж 36. Наша каманда займае 10-ю пазыцыю. Сёлетні сэзон найгоршы для гомельскіх чыгуначнікаў за апошнія гады, ну, а для стартаўцаў усё вельмі тыпова і звыкла — месца ў сярэдзіне табліцы. ІМГНЕНЬНЕ ГІСТОРЫІ 5 кастрычніка 10 гадоў таму (2014) аршанцы перамаглі на выправе «Баранавічы» 2:1. Галы агадалі Аляксандар Лужанкоў і Раман Малафееў, абодва ўзяцьці брамы былі раньнімі, у першыя дзесяць хвілін. У гэты ж дзень 5 гадоў таму (2019) стартаўцы здабылі гасьцявую перамогу ў Слоніме 3:1, галы на рахунку Дзьмітрыя Іванова-2 і Аляксандра Кучарава. ЯК БЫЛО? Чыгуначнікі маюць асалютную перавагу над аршанцамі ў асабістых сустрэчах. Падрахунак супрацьстаяньня каманд «Старт» — «Лякаматыў»: 29 сустрэчаў; +5=7-17, 29-56 2009 Старт — Лякаматыў — 1:2 2010 Старт — Лякаматыў — 2:3 2010 Лякаматыў — Старт — 4:2 2011 Старт — Лякаматыў — 0:3 2011 Лякаматыў — Старт — 8:0 2012 Лякаматыў — Ста...