Энэргетык-БДУ — Старт (Ворша) — 1:1
У сустрэчы з уломкам дывізіёну, які спрабуе пазьбегнуць падзеньня ў ІІ лігу, аршанцы здабылі толькі пункт. Прапусьціўшы на 52-й, здолелі выправіць становішча толькі на 77-й дзякуючы стрэлу Глеба Жалезьнікава.
Для Глеба гэта быў першы за доўгі час паядынак, на які ён вывеў дружыну ў якасьці капітана. І рэдкі для гэтага году паядынак, які ён правёў цалкам, без заменаў. А для Івана Вераса, які аддаў галявы пас Глебу гэта першае выніковае дзеяньне ў складзе нашай каманды.
СТАРТ: Ігнатовіч, Іршаў, Чарнадараў, Жэстараў, Ціхаміраў (Верас, 70), Антонаў (Смольнікаў, 65), Воўчанка, Пунінскі, Жалезьнікаў, Гонжураў, Мельнік.
Пасьля гульні ў Менску старшы трэнэр стартаўцаў Вячаслаў Герашчанка даў інтэрвію журналістам.
Коментарі
Дописати коментар