Дынама-ІІ (Менск) — Старт (Ворша). Прадмова

ПЕРАД СУСТРЭЧАЙ

У першым коле аршанцы перамаглі дынамаўцаў 1:0 дзякуючы раньняму голу Арцёма Гонжурава. Аднак перад цяперашнім паядынкам дынамаўцы сталіцы займаюць 6-ы радок у турнірным становішчы, маючы на 6 пунктаў болей за «Старт», які толькі 10-ы.



ІМГНЕНЬНЕ ГІСТОРЫІ

15 гадоў таму (2009) аршанцы ў першынстве Беларусі згулялі ўнічыю 2:2 з «Рудзенскам». Галы праводзілі Мікалай Кітаёў і Павал Хоміч.


ЯК БЫЛО?

У свой час аршанцы сустракаліся з камандай «Дынама-Юні», створанай адмыслова пад выступленьне ў нізкіх лігах. У складзе той дружыны ў Воршу прыяжджалі такія будучыя легенды як Аляксандар Глеб, Віталь Валадзянкоў, іншыя выхаванцы знакамітай дынамаўскай школы, якія рыхтаваліся на замену аршанцу Пятру Качуру, які блішчэў у асноўным складзе галоўнай дружыны. «Дынама-ІІ» — проста дубль, хоць яго сутнасьць як другой каманды менчукоў ясная. Таму паспрабуем правесьці паралелі і вывесьці статыстыку гульняў аршанцаў з «Дынама-Юні». Цікава, што часта каманды гулялі паміж сабой зь лікам 1:1, які так «любіць» дружына Мікалая Кітаёва сёлета. Падрахунак супрацьстаяньня «Старту» з «Дынама-ІІ»: 17 гульняў, +5=6-6, 19-23

1993 Старт* — Дынама-Юні — 0:0

1994 Дынама-Юні — Старт — 1:1

1996 Старт — Дынама-Юні — 2:2

1996 Дынама-Юні — Старт — 3:1

1997 Старт — Дынама-Юні — 0:2

1997 Дынама-Юні — Старт — 1:0

1998 Дынама-Юні — Старт — 1:1

1998 Старт — Дынама-Юні — 2:1

1999 Старт — Дынама-Юні — 1:1

1999 Дынама-Юні — Старт — 1:0

2000 Дынама-Юні — Старт — 1:1

2000 Старт — Дынама-Юні — 4:2

2001 Дынама-Юні — Старт — 1:2

2001 Старт — Дынама-Юні — 3:0

2011 Дынама-ІІ — Старт — 6:0

2011 Старт — Дынама-ІІ — 0:2

2024 Старт — Дынама-ІІ — 1:0


*назва нашай дружыны паўсюль даецца як «Старт», нягледзячы на афіцыйнае найменьне ў канкрэтны год.


ШТО? ДЗЕ? КАЛІ?

Сустрэча адбудзецца ў пятніцу, 11 кастрычніка ў Менску на стадыёне «Дынама-Юні». Пачатак, а 17:00.

Коментарі

Популярні дописи з цього блогу

Аркадзю Сусману — 75!

Памёр Аляксей Шубянок

90 гадоў таму. Аршанскія футбалісты ў матчы адкрыцьця менскага стадыёну «Дынама»