Старт (Ворша) — Лякаматыў (Гомель) — 1:1

У 27-м туры першынства Беларусі ў І лізе аршанцы сустрэліся з гомельскім "Лякаматывам". Нягледзячы на відавочныя праблемы суперніка — 5 паразаў запар і пагрозу зьнікненьня ўзімку — гульня ня стала для аршанцаў лёгкай. Перамагчы не ўдалося. Больш за тое, "Лякаматыў" вёў 1:0. Аршанцы гулялі досыць добра, але зраўняць лік удалося толькі ў самым канцы сустрэчы, на 90+4 гол правёў Станіслаў Іршаў.


Пазьбягаем паразы ад несамавітага ў гэтым годзе "Лякаматыву". Нічыя 1:1.




СТАРТ: Ігнатовіч, Іршаў, Чарнадараў, Жэстараў (Жалезьнікаў, 63), Ціхаміраў, Расолька, Тамэла, Воўчанка, Пунінскі (Шэпелеў, 80), Гонжураў, Мельнік (Верас, 85).







Коментарі

Популярні дописи з цього блогу

«Моўны інспэктар» Ігар Случак: «Калі беларуская мова зьяўляецца ў нейкай галіне, у 8 з 10 выпадкаў яна адтуль ужо не зьнікае»

55 гадоў удзелу ў першынстве СССР!

Браты Алешчанкі