55 гадоў Уладзімеру Правалінскаму!
Легендарны нападнік аршанскага «Старту» («Лягмашу», «Максіма», «Воршы») 9 кастрычніка адзначае юбілей. 200 гульняў за каманду, 105 галоў. Часьцей і больш за «Прывала», як яго называлі на трыбунах, у аршанскім ножным шпурляку не агадваў ніхто! Заўважны нападнік-таран загнаў так шмат важных шпурлякоў за клюб, што ягоныя стралецкія подзьвігі дагэтуль абмяркоўваюць старыя заўзятары.
Калі Правалінскі ўжо быў трэнэрам каманды, ён засьпеў вельмі неспрыяльныя часы, калі амаль не было грошай. І каманда на чале зь ім за свой рахунак езьдзіла на гасьцявыя сустрэчы. Ахвярнасьць вартая павагі настолькі ж, наколькі пагарды заслугоўваюць тагачасныя кіраўнікі Воршы.
Зычым здароўя і задавальненьня ад жыцьця!
Коментарі
Дописати коментар