100-годзьдзе аршанскага «Лякаматыву»!

24 кастрычніка 1924 годудзень першай згадкі пра аршанскі «Лякаматыў». У гэты дзень Віцебскі СФК (Савет фізычнае культуры) даслаў у Воршу тэлеграму, у якой запрасіў дружыну згуляць таварыскую сустрэчу 26 кастрычніка.

Тады будучы «Лякаматыў» насіў грувасткую назву «Чырвоны чыгуначнік ім. Вароўскага». Віцябляне тэлеграфавалі, што ня змогуць узяць на сябе выдаткі аршанцаў на дарогу, разьмяшчэньне і харчаваньне з прычыны «поўнай адсутнасьці сродкаў». Але абавязаліся сустрэць гульцоў каманды «Чырвоны чыгуначнік» на вакзале ў Віцебску за дзень да меркаванай гульні.


Колькі існавала каманда-продак «Лякаматыву» да той тэлеграмы, пакуль высьветліць не ўдалося. Але знойдзены дакумэнт служыць доказам таго, што «Лякаматыў» — найстарэйшы клюб Воршы з тых, што існуюць па сёньня. Таксама гэта першы клюб Аршаншчыны, які выступіў у першынстве рэспублікі. З 1952 і па сёньня каманда выступае на мясцовым узроўні, бярэ ўдзел у рэспубліканскіх турнірах чыгуначнікаў, чэмпіянаце Воршы.




Выявы вымпэлу «Лякаматыву» і той гістарычнай тэлеграмы мы выкарысталі пры выпуску абмежаванай колькасьці паштовак перад сэзонам 2024 году.



Шмат цікавых фактаў і статыстыкі дружыны аршанскіх чыгуначнікаў — у кнізе «На „Старт“ і ў „Тэмпе“». Пасьпяшайцеся аформіць папярэдні заказ, застаецца меней за тыдзень!


||||||||||||||||||

🛋Пра кнігу «На „Старт“ і ў „Тэмпе“»: https://skarynapress.com/knihi/khiha-pra-futbol/

💶Збор на выданьне кнігі: https://gronka.org/#/causes/rec52klaz6BdDSDp7

Коментарі

Популярні дописи з цього блогу

«Моўны інспэктар» Ігар Случак: «Калі беларуская мова зьяўляецца ў нейкай галіне, у 8 з 10 выпадкаў яна адтуль ужо не зьнікае»

55 гадоў удзелу ў першынстве СССР!

Браты Алешчанкі