Энэргетык-БДУ (Менск) — Старт (Ворша). Прадмова

ПЕРАД СУСТРЭЧАЙ

«Энэргетык» мае толькі 15 пунктаў за 29 паядынкаў, адной нагой каманда ўжо ў ІІ лізе. Аршанцы не вырашаюць ніякіх задач, таму лік гульні непрадказальны. У першым коле ў Воршы быў падпісаны мір — 2:2, гады ў блакітна-чорных загналі Тамэла і Расолька. Аднак першы выправу ў Менск прапусьціць — у яго дыскваліфікацыя за выдаленьне ў паядынку зь «Лідай».



ІМГНЕНЬНЕ ГІСТОРЫІ

Выправа аршанцаў да «Зоркі» (папярэдніка «Энэргетыка») 15 гадоў таму (2009) завяршылася бясслаўна для каманды. Параза 0:2.


ЯК БЫЛО?

Апошні раз стартаўцы перамагалі суперніка 7 гадоў таму. Наступныя чатыры сустрэчы прынесьлі аршанцам толькі адзін пункт. Агулам падрахунак супрацьстаяньня Старт (Ворша) — Энэргетык-БДУ (Менск): 22 сустрэчы, +5=3-14, 18-40

2008 Зорка-БДУ* — Старт — 3:0

2008 Старт — Зорка-БДУ — 1:2

2009 Старт — Зорка-БДУ — 0:2

2009 Зорка-БДУ — Старт — 2:0

2010 Зорка-БДУ — Старт — 4:0

2010 Старт — Зорка-БДУ — 2:4

2011 Старт — Зорка-БДУ — 1:2

2011 Зорка-БДУ — Старт — 0:2

2012 Зорка-БДУ — Старт — 3:0

2012 Старт — Зорка-БДУ — 0:1

2013 Зорка-БДУ — Старт — 2:0

2013 Старт — Зорка-БДУ — 1:0

2015 Старт — Зорка-БДУ — 3:0

2015 Зорка-БДУ — Старт — 1:0

2016 Старт — Зорка-БДУ — 0:0

2016 Зорка-БДУ — Старт — 0:3

2017 Энэргетык-БДУ — Старт — 1:1

2017 Старт — Энэргетык-БДУ — 1:0

2018 Энэргетык-БДУ — Старт — 4:0

2018 Старт — Энэргетык-БДУ — 0:1

2020 Старт — Энэргетык-БДУ — 1:6

2024 Старт — Энэргетык-БДУ — 2:2


*пазначана назва суперніка на момант правядзеньня гульні. У аршанцаў — заўсёды «Старт».


ШТО? ДЗЕ? КАЛІ?

Сустрэча пройдзе 27 кастрычніка, у нядзелю, на менскім стадыёне РЦАР-БДУ, пачатак а 14-й гадзіне.

Коментарі

Популярні дописи з цього блогу

«Моўны інспэктар» Ігар Случак: «Калі беларуская мова зьяўляецца ў нейкай галіне, у 8 з 10 выпадкаў яна адтуль ужо не зьнікае»

55 гадоў удзелу ў першынстве СССР!

Браты Алешчанкі