Слонім — Старт (Ворша). Прадмова

СТАНОВІШЧА НАПЯРЭДАДНІ

Слонімцы займаюць перадапошняе месца ў турнірнай табліцы, 17-е. У каманды трохпунктавая перавага перад «Энэргетыкам», які аршанцы ня здолелі перагуляць на выправе ў мінулым туры. І вось цяпер чарговы гасьцявы паядынак блакітна-чорных, ужо з другім уломкам дывізіёну. У першым коле аршанцы дзякуючы галам Жалезьнікава і Малаткова перамаглі 2:0.



Памятны знак на месцы касьцёлу, які стаяў там, дзе цяпер слонімскі стадыён



ІМГНЕНЬНЕ ГІСТОРЫІ

Роўна 9 гадоў таму, якраз 1 лістапада каманды сустракаліся ў першынстве Беларусі паміж сабою. Тады гэта быў першы сэзон аршанцаў па вяртаньні з ІІ лігі. Наша каманда на сваім полі прагуляла слонімцам 0:2.


ЯК БЫЛО?

Падрахунак супрацьстаяньня «Старт» (Ворша) — «Слонім»: 35 сустрэчаў, +14=4−17, 49-58

1987 Старт — Старт (Слонім) — 3:1

1987 Старт (Слонім) — Старт — -:+ (3:1)

1992 Старт — Альберцін (Слонім) — 0:3

1996 Камунальнік (Слонім) — Старт — 3:1

1996 Старт — Камунальнік (Слонім) — 0:4

1999 Старт — Камунальнік (Слонім) — 1:1

1999 Камунальнік (Слонім) — Старт — 2:0

2001 Старт — Камунальнік (Слонім) — 4:1

2001 Камунальнік (Слонім) — Старт — 3:0

2005 Старт — Камунальнік (Слонім) — 2:1

2005 Камунальнік (Слонім) — Старт — 0:1

2011 Старт — Камунальнік (Слонім) — 0:1

2011 Камунальнік (Слонім) — Старт — 4:2

2012 Старт — Камунальнік (Слонім) — 1:0

2012 Камунальнік (Слонім) — Старт — 4:0

2015 Слонім — Старт — 3:0

2015 Старт — Слонім — 0:2

2016 Слонім — Старт — 0:0

2016 Старт — Слонім — 2:0

2017 Старт — Слонім — 1:2

2017 Слонім — Старт — 1:4

2018 Слонім — Старт — 2:0

2018 Старт — Слонім — 2:2

2019 Старт — Слонім — 1:0

2019 Слонім — Старт — 1:3

2020 Слонім — Старт — 2:1

2020 Старт — Слонім — 1:3

2021 Слонім — Старт — 0:2

2021 Старт — Слонім — 3:3

2021 Слонім — Старт — 2:4

2022 Слонім — Старт — 3:2

2022 Старт — Слонім — 4:0

2023 Старт — Слонім — 1:2

2023 Слонім — Старт — 2:1

2024 Старт — Слонім — 2:0


*пазначана назва суперніка на момант правядзеньня гульні. У аршанцаў — заўсёды «Старт».


ШТО? ДЗЕ? КАЛІ?

Паядынак «Слонім» — «Старт» адбудзецца ў пятніцу, 1 лістапада на слонімскім стадыёне «Юнацтва». Пачатак а 15-й гадзіне.

Коментарі

Популярні дописи з цього блогу

Аркадзю Сусману — 75!

Памёр Аляксей Шубянок

90 гадоў таму. Аршанскія футбалісты ў матчы адкрыцьця менскага стадыёну «Дынама»