9 лютага нарадзіліся валейбол і наш дзёньнік
9 лютага — дзень нараджэньня валейболу. 129 гадоў таму, у 1895-м у Масачусэтсе (ЗША) правялі першы паядынак у «мінтанэт», а менавіта так тады называўся від спорту. 4 гады да гэтага ў 9 мілях адсюль стварылі баскетбол, Уільям Морґан натхніўся гэтым вынаходніцтвам Джэймса Нэйсьміта і заснаваў сваю гульню, якая пазьней таксама заваявала мільёны прыхільнікаў па ўсёй плянэце.
У гэты дзень варта ўспомніць Уільяма Морґана і вялікую гульню, якую ён нам падарыў. А таксама аршанскі «Ўзьлёт», які часова прыпыніў сваё існаваньне, але стаў важнай часткай спартовай культуры Воршы. Ён яшчэ вернецца! Жаночай камандзе «Кацюша» зычым узмацніцца і радаваць нас сваімі вынікамі. Будзем у гэта верыць.
Але ёсьць 9 лютага і яшчэ адна важная дата — сёньня 13 гадоў ад заснаваньня дзёньніка «Радыё Аршыца». Дзякуй усім, хто нас чытае і падтрымлівае, у тым ліку ахвяруе на кнігі. Дзякуй тым, хто лістуецца з намі, выпраўляе нашы недакладнасьці і дасылае пазнавальныя матэрыялы, здымкі са стадыёнаў, гісторыі. Пра нас і нашу дзейнасьць можна прачытаць старое інтэрвію, якое ўва многім ня страціла актуальнасьці.
Коментарі
Дописати коментар