Post

Visualizzazione dei post con l'etichetta ДСТ Буравесьнік

Сустрэчы „Старту“ зь менскім „Буравесьнікам“

Immagine
19 верасьня 45 гадоў таму (1981) „Старт“ на сваім полі ў матчы першынства БССР саступіў менскаму „Буравесьніку“ 2:3. Такой каманды ў сталіцы даўно няма, і гэта нагода паглядзець, як аршанцы гулялі з гэтым супарам. Але пачнем зь летапісу. З гэтай дружынай аршанцы шмат сустракаліся ў першынстве БССР. Ды й сам „Старт“ кароткі час у сярэдзіне 1950-х насіў назву „Буравесьнік“ (з 1955 па 1956). Прычым такая каманда была як на заводзе „Чырвоны барацьбіт“, так і на новым прадпрыемстве — заводзе ацяпляльных катлоў (у будучыні — „Лягмашы“). Супольная спартовая арганізацыя станкабудаўнікоў і актыўны пераход гульцоў дазваляе нам весьці пераемнасьць з 1951 году, калі свая дружына зьявілася на заводзе „Чырвоны барацьбіт“. Але тут варта разумець, што спартовае таварыства зазнала некалькіх пераўтварэньняў, цалкам зьмяніўшы склад. Ад утварэньня ў 1936-м і да 1957 году „Буравесьнік“ быў добраахвотным таварыствам работнікаў дзяржаўнага гандлю. А ў 1955-м, якраз тады, калі так пераназвалі наш клюб у Воршы...

Старт (Ворша) — Слуцак. Прадмова

Immagine
ПЕРАД СУСТРЭЧАЙ „Старт“ амаль ужо можна назваць камандай без задачы. Але яшчэ захоўваецца небясьпека вылету ў ІІ лігу, і перавесьці яе ў глыбокую тэорыю можна толькі перамогай над случакамі. Тыя ж, моцна крытыкаваныя з прычыны несамавітай гульні, яшчэ змагаюцца за вяртаньне ў Вышнюю лігу. Тры пункты адставаньня ад доўбізьнянскай „Нівы“. А яшчэ ў случакоў ня так даўно здарыўся жудасны эпізод, які можа паўплываць на калектыў. Абаронца Андрэй Шкондзін у жорсткім сутыкненьні з расейскім легіянэрам гомельскага „Паперапраму“ Ігарам Ягоравым атрымаў цяжкую траўму. Ягорава за гэта адлучылі на 12 гульняў, а ўвесь „Слуцак“ выйшаў на гульню са „Смаргонямі“ ў саколках з партрэтам Шкондзіна, якому зычаць найхутчэйшага аднаўленьне. Прагнозы мэдыкаў пакуль гавораць пра доўгую рэабілітацыю. Справы „Слуцку“ на выправах кепскія. Ад сярэдзіны лета, то бок якраз перад выправаю ў Воршу „бела-сінія“ не перамагаюць у гасьцёх. Тры нічыіх і дзьве паразы за гэты час. Усё гэта прывяло да таго, што случакоў у таб...