Post

Visualizzazione dei post da luglio, 2026

Старт (Ворша) — Салігорск — 3:1

Immagine
Нарэшце: першая хатняя перамога ў пару 2026! Гульня з „Нафтанам“ такой ня ёсьць, бо там у асноўны і дададзены часы нічыя. Наша каманда згуляла настолькі ўмела, што гонар бярэ! Усё „Салігорск“ мог зьмяніць у заключнай чвэрці першай паловы, але не здабыў нічога. У астатнім аршанцы дзейнічалі пераканаўча, і яшчэ заслуга салігорскага брамніка Юхновіча, што ў браму гасьцей не заляцела больш шпурлякоў. Галы: Бардукоў, 18, Пашкевіч, 45+1, Кудзінаў, 76 На 73-й хвіліне Вехцеў не загнаў карны (брамнік). У браме якасна згуляў Валадзькоў, Быкаў і Тарбякоў былі цяжкапраходнымі для супараў у цэнтра нашае абароны, Бардукоў выканаў шмат чарнавой працы і яшчэ „неабавязковае“ — агадаў чужую браму. Трэнэр угадаў з заменамі, і Вехцеў, і Александровіч якасна ўвайшлі ў гульню і пасьпелі пашкамутаць абарону салігорцаў. 3:1! Падаецца, што мацней можа гуляць Стаін, ён мае вялікія здольнасьці. СТАРТ: Валадзькоў (Краўчанка, 90), Быкаў, Тарбякоў, Бабчанок (Страбцоў, 90), Ціхаміраў (Александровіч, 46), Стаін, Пашк...

„Радзіма чэмпіёнаў“ пра нашу каманду і ня толькі

Immagine
Відэастаронка „Радзіма чэмпіёнаў“ наведала Воршу і ваколіцы, расказала пра спорт. А сярод іншага і пра ФК „Ворша“ („Старт“). Размовы зь Дзьмітрыем Суздальцавым, Максімам Януковым, Паўлам Бардуковым, Глебам Жалезьнікавым. Варта паглядзець!

Старт (Ворша) — Салігорск. Прадмова

Immagine
ПЕРАД СУСТРЭЧАЙ „Салігорск“ набраў 26 бодак і займае 6-е месца, што, бясспрэчна, значна лепей за становішча аршанцаў, у якіх толькі 15 бодак і 15-е месца. Наша каманда ня скончыць першае кола вышэй за 12-ы радок нават у выпадку перамогі над салігорцамі, а вось тыя ў выпадку гасьцявой перамогі над блакітна-чорнымі могуць увайсьці па выніках паловы першынства ў пяцёрку. У складзе салігорцаў шмат вядомых нам гульцоў, але ў „Старце“ раней гуляў толькі адзін — Арсень Чакур, які правёў у Воршы 16 паядынкаў і загнаў 2 мячы. ІМГНЕНЬНЕ ГІСТОРЫІ 31 ліпеня 55 гадоў таму (1971) таксама быў 17-ы тур рэспубліканскага першынства. Аршанцы езьдзілі на выправу, дзе прагулялі менскаму „Тарпэда“ 1:2. Браму аўтазаводцаў у складзе аршанцаў агадаў Леанід Барэйша на 50-й хвіліне. ЯК БЫЛО? Магчыма, у Салігорску пазьней паспрабуюць „падбіць“ цяперашнюю сваю каманду ў пераемнікі памерлага „Шахтара“, але пакуль ніхто пра гэта не заяўляе, ды й ня мае права гэтак пакуль сьцьвярджаць, як і выкарыстоўваць эмблему ды ...

Хваля (Пінск) — Старт (Ворша) — 3:1

Immagine
На жаль, не прывозім з Палесься ніводнага пункту. Няўважліва чарговым разам згулялі ня проста ў карнай, а ў брамніцкай! Даваць праціўнікам прымаць там перадачы і шчыраваць нельга. Гэта вызначыла пераможцу сустрэчы. Гол у нашай дружыны загнаў з карнага боцу Максім Пашкевіч на 42-й хвіліне. Цяпер у нашага даўганогага стральца ўжо 6 галоў у першынстве — на зайздрасьць многім! СТАРТ: Валадзькоў, Быкаў, Тарбякоў, Бабчанок, Ціхаміраў (Кулеш, 82), Стаін, Пашкевіч, Кудзінаў (Камароў, 66), Жалезьнікаў (к), Шалычаў, Бардукоў. ЛІЧБЫ Максім Пашкевіч дасягнуў лічбы ў 10 галоў за „Старт“ ва ўсіх турнірах. Для гэтага яму спатрэбіліся толькі 16 гульняў. Рэдкая скарастрэльнасьць. Гол Пашкевіча з карнага боцу — толькі другі зь нерухомага становішча (стандарту) ў сёлетнім першынстве і трэці агулам у сэзоне. Іншы карны ў кубку рэалізаваў Жалезьнікаў. А першы гол зь нерухомага быў з кутняга — нагадваем пра чароўнае выкананьне Вехцева ў Астраўцы. „Хваля“ перамагла стартаўцаў дома ў чацьверты раз запар. Арша...

100 гадоў таму. Пастанова пра адпраўленьне зборнай Воршы ў Менск

Immagine
Роўна 100 гадоў таму, 23 ліпеня 1926 году Аршанскі акруговы савет фізычнае культуры (ААСФК) выдаў пастанову № 368 аб адпраўцы зборнай Воршы ў Менск на спаборніцтвы. Старшынём каманды (тады так называлі трэнэра) быў Рудкоўскі, а капітанам Фядулаў. Прадстаўніком каманды быў старшыня ААСФК Лёў. На дакумэнце — подпіс сакратара Фрыдмана. Падрабязьней пра тыя падзеі стогадовай даўніны можна прачытаць у кнізе „На ‚Старт’ і ў ‚Тэмпе’. Ножны шпурляк на Аршаншчыне“. Кнігу яшчэ можна набыць . А ў гэтым допісе вашай увазе тая самая пастанова. Зь пячатак ужо прынялі ідыш і польскую мовы, пакінуўшы беларускую і расейскую. Беларусізацыя яшчэ працягваецца. Праўда, у паперы хапае артаграфічных памылак і чужародных словаў.

Хваля (Пінск) — Старт (Ворша). Прадмова

Immagine
ПЕРАД СУСТРЭЧАЙ Гэтае першынство „Хваля“ пачала вельмі кепска, але з канцом вясны разагналася, і цяпер ужо на 9-й пазыцыі з 23 пунктамі. У аршанцаў значна менш — толькі 15 і 14-ы радок. У складзе пінчукоў трое былых аршанцаў — Максім Грачыха, Азам Раджабаў і Ягор Нікіпаронак. ІМГНЕНЬНЕ ГІСТОРЫІ 25 ліпеня 5 гадоў таму (2021) стартаўцы згулялі ўнічыю на выправе ў Петрыкаве з „Шахтаром“ 1:1. Браму спадужнікаў у аршанцаў на 54-й хвіліне агадаў Мікалай Зянько. ЯК БЫЛО? Пінчукі маюць адчувальную перавагу над „Мальцамі“ ў асабістых сустрэчах. Падрахунак процістаяньня „Старту“ зь пінскай „Хваляй“*: 37 сустрэчаў, +11=5-21, 43-64 1952 Дом афіцэраў — Старт — 3:1 1952 Дом афіцэраў — Старт — 2:0 1972 Старт — Прыпяць — 1:0 1972 Прыпяць — Старт — 0:0 1982 Машынабудаўнік — Старт — 2:0 1982 Старт — Машынабудаўнік — 2:0 1985 Машынабудаўнік — Старт — 2:1 1985 Машынабудаўнік — Старт — 3:1 1996 Старт — Камунальнік — 2:1 1996 Камунальнік — Старт — 1:2 1997 Пінск-900 — Старт — 3:2 1997 Старт — Пінск-900 — 2:...

Адзявай калычы, кашуля адпрасаваная! Да пытаньня пра строі „Старту“

Immagine
Строі беларускіх ножнашпурляковых камандаў — складаная тэма для дасьледаваньня. У кнізе „На ‚Старт’ і ў ‚Тэмпе’! Ножны шпурляк на Аршаншчыне“ ёсьць асобны разьдзел пра строі дружынаў, але там пазначаныя два складнікі з трох — кашулі і майткі. Чаму? Бо пры напісаньні ґрунтаваліся на дакумантах — перадусім пратаколах гульняў, а яшчэ апісаньнях у друку, здымках і ўспамінах гульцоў і заўзятараў. Паперы, якія дазвалялі безумоўна пацьвердзіць колер у канкрэтным сэзоне, падавалі толькі дзьве графы — кашулі і майткі. Строй шпурляра мае трэці важны складнік — калычы (гетры). Савецкія, ды і беларускія часоў незалежнасьці пратаколы іх адстаўлялі ўбок, зрэшты, як і ў шэрагу іншых краінаў. Але калычы — частка тоеснасьці каманды, можа не такая заўважная, але істотная. Першыя гульцы надзявалі доўгія ваўняныя шкарпэткі, але ўнармаванасьці не існавала — яна зьявіцца толькі ў пачатку ХХ стагодзьдзя, калі абавязковымі стануць шчыткі на галёнцы, а калычы будуць добра надавацца на тое, каб дапамагаць іх т...

75 гадоў аршанскаму „Старту“!

Immagine
Шэраг клюбаў мае ў сваіх архівах устаўныя дакумэнты і таму з дакладнасьцю да дня можа назваць сваю дату заснаваньня. Але мноству клюбаў пашанцавала меней. Дзесьці былі нядбайныя кіраўнікі, якія згубілі першыя дакумэнты, дзесьці перашкодзіла вайна, дзесьці частыя пераезды або стыхійныя здарэньні. І тады датай заснаваньня ўважаюць дзень першага задакумэнтаванага паядынку альбо найстарэйшага зарэгістраванага дакуманту. Ворша сярод тых, каму пашанцавала меней. Як жа нам арыентавацца? Чаму менавіта 20 ліпеня мы пачалі называць днём заснаваньня „Старту“? Трэба патлумачыць.   Найпазьней у 1950-м годзе ў Воршы паўстала спартовае таварыства „Праца“ (у расейскамоўнай прэсе падаваўся расейскамоўны пераклад — „Труд“. Таварыства, зрэшты, было ня толькі беларускім, яно было агульнасавецкім, вузы „Працы“, як і „Лякаматыву“, „Тарпэда“, „Спартаку“, іншых існавалі ў розных рэспубліках і местах СССР). „Найпазьней“, бо, магчыма, яно існавала ўжо ...

У 1/8 Кубку Беларусі згуляем з БАТЭ

Immagine
Мы вельмі чакалі БАТЭ ў Кубку тады, калі ён быў на вяршыні і штогод гуляў у ЛЧ. Але дачакаліся толькі тады, калі барысаўскія ў зоне вылету і маюць дзясяткі цяжкасьцяў. Аршанцам будзе ўсё адно вельмі складана. Спадарыні і спадары, БАТЭ (Барысаў) — наш спадужнік у 1/8 фіналу! Насамрэч, тое, што гульня 1/8 супраць БАТЭ адбудзецца пазьней за асноўную частку паядынкаў стадыі, на карысьць абодвум клюбам. Барысаўчанам, бо пасьля альбанскага „Эльбасані“ яны засяродзяцца на швайцарскім „Сьёне“ ў эўракубках, а таксама будуць вырашаць пытаньні выжываньня ў Вышняй лізе. Аршанцам, бо Мальцы здолеюць перавесьці дух і падрыхтавацца да сустрэчы з БАТЭ як фізычна, гэтак і тактычна.

Кубак Беларусі. 1/16 фіналу. Старт — Нафтан — 2:2 (д.ч.), 11-м. 4:3

Immagine
Яшчэ па лёсаваньні мы пачалі спадзявацца на праход далей. „Нафтан“ на апошнім месцы ў табліцы Вышняе лігі, мы далёкія ад вяршыні ў І лізе, але ўсё ж нешта аршанцы могуць. Адылі пачатак сустрэчы амаль забраў у нас надзею — няўважлівасьць і павольнасьць абароны прывяла да двух галоў ужо да 20-й хвіліны. Падалося, што навапалачане хутка вырашылі задачу, і цяпер пачнецца чаканьне фінальнага сьвістку. Пра гэта сьведчыла й тое, што аршанскія атакі ня несьлі вастрыні. Толькі пад канец першай паловы нешта пачало праяўляцца. На самым пачатку другой нафтанаўскі ніґерыец Джонатан Джон зрабіў неймавернае глупства — ужо маючы жоўтую картку, атрыманую ў сярэдзіне першай паловы, ён пасьля пашкоджаньня выбег на поле без дазволу галоўнага судзьдзі — выдаленьне. Аршанскія атакі сталі яшчэ больш вострымі і частымі. Ня скажаш, што блакітна-чорныя стварылі сьціжму момантаў, але іх хапіла — на 84-й Пашкевіч падвартаваў закід Кудзінава ў брамніцкую і па-кікбаксэрску накіраваў шпурляк у сетку — 1:2. А на 89-й...

Пра хуліганствы нападніка Барані і шпурляроў „Машынабудаўніка“

Immagine
На цяперашнім Кубку сьвету многім эўрапейцам не да душы паводзіны лацінаамэрыканскіх дружынаў і яны скардзяцца, то на параґвайцаў, то на арґентынцаў. „Не даюць гуляць, грубіяны!“ Скаргі на празьмерную зацятасьць спадужнікаў для ножнага шпурляку не навіна. Мы ўжо разьбіралі прыклад з гульні зборных Віцебску і Барысава. 65 гадоў таму (1961) аршанскі „Ленінскі прызыў“ напісаў пра бітуна ў нападзе каманды пасёлку Барань, які ў гульні супраць саўгасу „Бабінічы“ ўдарыў мясцовага брамніка нагою ў твар і нават не папрасіў прабачэньня. А цэнтральны „Фізкультурнік Беларусі“ ў тым жа годзе асудзіў паводзіны гульцоў „Машынабудаўніка“ (пазьней — „Старт“) на выправе ў Магілёве: Хрытанаў зарабіў выдаленьне за хуліганскі ўчынак, Фарасьцьянаў і Сьвердлаў за гэта брудна „паслалі“ судзьдзю, а пасьля гульні на „п’яных да жывёлападобнага стану“ аршанцаў Хрытанава і Галубовіча ў парку выклікалі міліцыю!

Кубак Беларусі. 1/16 фіналу. Старт (Ворша) — Нафтан (Наваполацак). Прадмова

Immagine
ПЕРАД СУСТРЭЧАЙ Аршанцы на 14-й пазыцыі ў першынстве І лігі. „Нафтан“ гуляе на лігу вышэй, але пакуль усё паказвае на тое, што без капітальнага ўзмацненьня ўлетку каманда зноў вылеціць да аршанцаў у Д2. Пакуль у навапалачанаў толькі 6 пунктаў у 14 сустрэчах і апошняе месца ў табліцы. Каманда Аляксандра Храпкоўскага працягвае губляць шпурляроў і ў ліпені. У Кыргызстан у места Качкор-Ата ў мясцовы „Нэфтчы“ адправіліся брамнік Дзьмітры Харытонаў і абаронца Мікіта Кастамараў. З аднаго нафтавага клюбу ў другі, замежны. Абодва — нядаўнія гульцы „Старту“. У Харытонава 61 паядынак і 100 прапушчаных галоў за аршанцаў, у Кастамарава 22 паядынкі. У складзе „нафтавікоў“ засталіся яшчэ трое гульцоў, якім знаёмая Ворша. Гэта гульцы сярэдняе лініі Аляксандар Александровіч (34/1), Яўген Зямко (50/5) і Ільля Селязьнёў (11/2). Кожны зь іх запомніўся аршанскім заўзятарам, Зямко дык наогул двойчы прыходзіў у наш клюб і пакінуў па сабе заўважны даробак, быў адным з найлепшых. „Нафтан“ фаварыт сустрэчы прын...

Старт (Ворша) — Смаргоні — 1:1

Immagine
 Нічыя дома з суседам у табліцы. Сярэдні вынік, але прымальны на тле чэрвеньскіх. Ужо на 4-й хвіліне Валадзькоў адбіў два запар небясьпечныя стрэлы смаргоньцаў. А на 6-й хвіліне траўму атрымаў старажыл клюбу Іван Беразун, яго вымушана замянілі. У гасьцей было шмат размоваў пра Барыса Фартуну, злучнага, які прыехаў з расейскай ФНЛ. Ён сапраўды паказаў якасную гульню. Гол у складзе аршанцаў загнаў на 22-й хвіліне Мікіта Вехцеў пасьля перадачы Глеба Жалезьнікава. Але ўжо праз 8 хвілінаў стартаўцы здалі сваю браму на карным боцы. У другой палове аршанцы аддалі шпурляк гасьцям, а самыя дзейнічалі закідамі і контраатакамі. Трывогу выклікае тое, што наша дружына амаль выключна атакуе левым краем. Зразумела, там ёсьць ня толькі Жалезьнікаў, але і часта актыўны ў падлучэньнях да атакі Шалычаў. Але правы край Суздальцаву трэба ажыўляць — атакі празь яго залішне павольныя і часта завяршаюцца нічым. Больш за тое, гэта дазваляе спадужнікам перабудоўваць гульню пад свой правы край абароны і боль...

10 ліпеня Дзень Воршы!

Immagine
У гэты дзень у 1067 годзе Ворша згадваецца ўпершыню ў летапісе. З тым запісам зьвязаная здрада кіеўскіх князёў. Тады, як пісала „Аповесьць мінулых гадоў“, кіеўскія князі прыбылі на перамовы „На Рши у Смолиньска“ з полацкім князем Усяславам Чарадзеем. На знак чысьціні намераў цалавалі крыж, але затым захапілі князя Ўсяслава ў палон. У хцівых кіеўлянаў нічога ня выйшла — нават у астрозе Ўсяслаў Чарадзей стаў настолькі паважаным сярод жыхарства Кіева, што яго запрасілі на княжаньне. Але той так любіў свой Полацак, што вярнуўся туды. Ворша ўжо жыла і разьвівалася. Дык жыві ж і далей, родная! Ты вернешся на шлях поступу і зноў будзеш квітнець! А на здраднікаў — меч.

Старт (Ворша) — Смаргоні. Прадмова

Immagine
ПЕРАД СУСТРЭЧАЙ „Смаргоні“ тры сэзоны запар правялі ў Вышняй лізе, і ніводнага не правалілі. У 2023-м „мядзьведзі“ былі 11-мі сярод 15 камандаў, у 2024-м занялі 12-ы радок сярод 16 камандаў, а ў 2025-м фінішавалі 14-мі. Леташні сэзон скончыўся для смаргоньцаў вельмі драматычна. Сьпярша яны прагулялі „Віцебску“ і „Нафтану“ барацьбу за 12-е месца толькі ў дадатковых паказьніках, а затым у пераходных сустрэчах саступілі месца ў „вышцы“ бабруйскай „Белшыне“. Прычым і там „Смаргоні“ трымаліся да апошняга: выгулялі дома 1:0, а ў гасьцях да 81-й хвіліны лік быў нічыйным, пакуль на ёй бабруйчане не агадалі адзіны раз. У сэрыі карных смаргоньцы прагулялі „шыньнікам“ і страцілі месца сярод наймацнейшых клюбаў Беларусі. Як і ў мінулым туры з „Паперапрамам“, у гульні са „Смаргонямі“ аршанцы ўбачаць многа сваіх „былых“. Напрыклад, „мядзьведзяў“ таксама ўзначальвае колішні трэнэр стартаўцаў Вячаслаў Герашчанка, які ачоліў „Смаргоні“ 20 траўня пасьля звальненьня Сяргея Дараховіча. Сам Герашчанка спус...

Паперапрам (Гомель) — Старт (Ворша) — 1:3

Immagine
Пасьля шэрагу слабых гульняў і адпаведных вынікаў аршанцы адказалі крытыкам. Было відаць, што Дзьмітры Суздальцаў сапраўды падрабязна разьбіраў гульню „Паперапраму“ і зрабіў высновы зь мінулых няўдач. СТАРТ: Валадзькоў, Тарбякоў, Бабчанок, Беразун, Пашкевіч (Камароў, 90+3), Кулеш (Воўчанка, 43), Вехцеў, Жалезьнікаў (к) (Ціхаміраў, 84), Шалычаў, Рудзянок, Бардукоў. Галы: Шалычаў (16), Пашкевіч (56), Жалезьнікаў (71) ЛІЧБЫ Стартаўцы выйшлі наперад у падрахунку процістаяньняў з "Паперапрамам", цяпер у іх 3 перамогі супраць 2 у спадужніка. Аршанцы спынілі сваю 6-матчавую сэрыю безь перамог. Яна працягвалася з 23 траўня. Папярэднім разам сэрыя такой працягласьці безь перамогі была ў аршанцаў тры гады таму, з 2 красавіка па 14 траўня 2023.