Слонім — Старт (Ворша). Прадмова
СТАНОВІШЧА НАПЯРЭДАДНІ
Абедзьве каманды ня могуць ганарыцца сваім турнірным становішчам. Слонімцы маюць 14 пунктаў і нядаўна апусьціліся на апошняе меца ў табліцы. Аршанцы маюць на 5 пунктаў больш і займаюць 4-е месца з хваста. У нашай каманды ўжо 11 гульняў безь перамог, а падрабязнасьці гаротнай статыстыкі мы падавалі ў адмысловым тэксьце. „Слонім“ да папярэдняй гульні, у якой яму ўдалося перамагчы гомельскі „Лякаматыў“, меў 18 гульняў безь перамог.
ІМГНЕНЬНЕ ГІСТОРЫІ
У першым коле аршанцы разарвалі праціўніка 3:0, дубальт аформіў Ціханаў, таксама браму гасьцей агадаў Каліноўскі. Першы з галоў Ціханава стаў 50-м для аршанцаў у гісторыі процістаяньняў з слонімцамі.
19 верасьня 15 гадоў таму (2010) стартаўцы прагулялі „Клечаску“ на сваім полі ў першынстве 0:5. Тая гульня была для аршанцаў кашмарнай — Мікалай Кітаёў схібіў на карным, а Арцём Красоўскі атрымаў чырвоную за парушэньне бяспомачнасьці.
5 гадоў таму (2020) аршанцы згулялі ўнічыю дома зь мікашэвіцкім „Гранітам“ 1:1. Гол у складзе нашай каманды на 66-й хвіліне загнаў Мікіта Шугункоў.
ЯК БЫЛО?
Падрахунак процістаяньня „Старт“ (Ворша) — „Слонім“: 37 сустрэчаў, +15=4−18, 52-60
1987 Старт — Старт (Слонім) — 3:1
1987 Старт (Слонім) — Старт — -: + (3:1)
1992 Старт — Альберцін (Слонім) — 0:3
1996 Камунальнік (Слонім) — Старт — 3:1
1996 Старт — Камунальнік (Слонім) — 0:4
1999 Старт — Камунальнік (Слонім) — 1:1
1999 Камунальнік (Слонім) — Старт — 2:0
2001 Старт — Камунальнік (Слонім) — 4:1
2001 Камунальнік (Слонім) — Старт — 3:0
2005 Старт — Камунальнік (Слонім) — 2:1
2005 Камунальнік (Слонім) — Старт — 0:1
2011 Старт — Камунальнік (Слонім) — 0:1
2011 Камунальнік (Слонім) — Старт — 4:2
2012 Старт — Камунальнік (Слонім) — 1:0
2012 Камунальнік (Слонім) — Старт — 4:0
2015 Слонім — Старт — 3:0
2015 Старт — Слонім — 0:2
2016 Слонім — Старт — 0:0
2016 Старт — Слонім — 2:0
2017 Старт — Слонім — 1:2
2017 Слонім — Старт — 1:4
2018 Слонім — Старт — 2:0
2018 Старт — Слонім — 2:2
2019 Старт — Слонім — 1:0
2019 Слонім — Старт — 1:3
2020 Слонім — Старт — 2:1
2020 Старт — Слонім — 1:3
2021 Слонім — Старт — 0:2
2021 Старт — Слонім — 3:3
2021 Слонім — Старт — 2:4
2022 Слонім — Старт — 3:2
2022 Старт — Слонім — 4:0
2023 Старт — Слонім — 1:2
2023 Слонім — Старт — 2:1
2024 Старт — Слонім — 2:0
2024 Слонім — Старт — 2:0
2025 Старт — Слонім — 3:0
*пазначана назва суперніка на момант правядзеньня гульні. У аршанцаў — заўсёды „Старт“.
ШТО? ДЗЕ? КАЛІ?
Сустрэча адбудзецца 19 верасьня, у пятніцу. Стартуе, а 16:30 на слонімскім стадыёне „Юнацтва“.
Коментарі
Дописати коментар