Старт — Слонім. Прадмова

СТАНОВІШЧА НАПЯРЭДАДНІ


Слонімцы апошнімі гадамі выступаюць безь вялікіх вынікаў і звычайна туляюцца недзе ў хвасьце табліцы. Аршанцы звычайна вышэй, але ненашмат лепей. У гэтым сэзоне ўсё пакуль гэтаксама, у блакітна-чорных 16 пунктаў і 10-я пазыцыя ў табліцы, у жоўта-блакітных 10 пунктаў і 16-ы радок. Пры гэтым, аднак, летась стартаўцы прагулялі слонімцам абодва паядынкі ў першынстве.



Мінулы сэзон «Слонім» правёў у незвычайнай форме.
Каманду нефармальна празвалі «крыжамі», кашулі вельмі нагадвалі італійскую «Парму».


ІМГНЕНЬНЕ ГІСТОРЫІ


50 гадоў таму (1974) у гэты дзень, 7 ліпеня, у рамках першынства БССР прайшло дэрбі Аршаншчыны. «Тэмп» на сваім полі ў Барані тады перагуляў «Старт» 2:0, а галы агадалі Вуглік з гульні і Шушкін з карнага. А 40 гадоў таму (1984) у першынстве БССР у гэты дзень… зноў адбылося дэрбі Аршаншчыны. Сустрэча на стадыёне Лёнакамбінату скончылася нічыйным вынікам 0:0. Як адзначыла ў зацемцы ґазэта «Ленінскі прызыў», «гульня была нецікавай і грубай»:




ЯК БЫЛО?


Падрахунак супрацьстаяньня «Старт» (Ворша) — «Слонім»: 34 сустрэчы, +13 =4 −17, 47-58

1987 Старт — Старт (Слонім) — 3:1

1987 Старт (Слонім) — Старт — -:+ (3:1)

1992 Старт — Альберцін (Слонім) — 0:3

1996 Камунальнік (Слонім) — Старт — 3:1

1996 Старт — Камунальнік (Слонім) — 0:4

1999 Старт — Камунальнік (Слонім) — 1:1

1999 Камунальнік (Слонім) — Старт — 2:0

2001 Старт — Камунальнік (Слонім) — 4:1

2001 Камунальнік (Слонім) — Старт — 3:0

2005 Старт — Камунальнік (Слонім) — 2:1

2005 Камунальнік (Слонім) — Старт — 0:1

2011 Старт — Камунальнік (Слонім) — 0:1

2011 Камунальнік (Слонім) — Старт — 4:2

2012 Старт — Камунальнік (Слонім) — 1:0

2012 Камунальнік (Слонім) — Старт — 4:0

2015 Слонім — Старт — 3:0

2015 Старт — Слонім — 0:2

2016 Слонім — Старт — 0:0

2016 Старт — Слонім — 2:0

2017 Старт — Слонім — 1:2

2017 Слонім — Старт — 1:4

2018 Слонім — Старт — 2:0

2018 Старт — Слонім — 2:2

2019 Старт — Слонім — 1:0

2019 Слонім — Старт — 1:3

2020 Слонім — Старт — 2:1

2020 Старт — Слонім — 1:3

2021 Слонім — Старт — 0:2

2021 Старт — Слонім — 3:3

2021 Слонім — Старт — 2:4

2022 Слонім — Старт — 3:2

2022 Старт — Слонім — 4:0

2023 Старт — Слонім — 1:2

2023 Слонім — Старт — 2:1


*пазначана назва суперніка на момант правядзеньня гульні. У аршанцаў — заўсёды «Старт».


ШТО? ДЗЕ? КАЛІ?


Сустрэча адбудзецца 7 ліпеня на аршанскім мескім стадыёне. Пачатак а 15-й гадзіне. Квіткі ў касах стадыёну.

Коментарі

Популярні дописи з цього блогу

90 гадоў таму. Аршанскія футбалісты ў матчы адкрыцьця менскага стадыёну «Дынама»

Аркадзю Сусману — 75!

Памёр Аляксей Шубянок