Пара-2025. Вынікі першынства

Параза „Асіповічаў“ у заключным туры дазволіла „Старту“ фінішаваць на 16-м месцы. Але, як вядома, праз рэглямэнт, які ўключае асобныя правілы для другіх камандаў клюбаў Вышняе лігі, колькасьць камандаў, якія выбываюць з І лігі сёлета, скарацілася да адной, апошняй пазыцыі. Адпаведна, у ІІ лігу выбыў толькі „Слонім“, аршанскія і асіповіцкія захавалі месцы ў дывізіёне.



Вяртаньне Івана Беразуна ў каманду дазволіла яму палепшыць сваё становішча ў сьпісе старажылаў „Старту“ за ўсю гісторыю. Акрамя таго, у гэты пачэсны пералік увайшоў абаронца Мікіта Воўчанка.


Становішча нашай каманды няўхільна пагаршалася ад канца чэрвеня да пачатку лістапада. Улетку ў каманды сталі „высыхаць“ грошы на рахунках. Клюб пакінуў дырэктар Уладзімер Ларывонаў, у выніку застаўся працаваць толькі галоўны трэнэр Мікалай Кітаёў і доктар. Нядзіўна, што ў кубку блакітна-чорныя зазналі разгромнай паразы ад берасьцейскага „Дынама“ 1:8, а ў першынстве да восені паўтарылі, але не пабілі папярэдніх адмоўных лічбаў. Сэрыя безь перамогаў паўтарыла 2015 год, калі наша каманда таксама ня ведала вікторыяў цягам 18 паядынкаў. Таксама наш клюб паўтарыў антырэкорд у колькасьці паразаў запар. Чацьверты раз у гісторыі наша каманда зазнала 9 паразаў запар, такое ўжо было ў 1986, 1997, 2001 і 2025 гг.


Першынство стартаўцы скончылі з 94 прапушчанымі галамі. Ніколі ў гісторыі клюб не прапускаў так шмат за год. Адначасна, гэта найгоршы вынік у І лізе сёлета, а таксама найвялікшая разьбежыца паміж агаданымі і прапушчанымі галамі ў лізе (-53).


Яшчэ адным істотным дасягненьнем із знакам „мінус“ стала колькасьць паразаў: наш клюб прагуляў 23 паядынкі ў першынстве, такога не здаралася яшчэ ніколі. Раней найгоршымі былі выступленьні ў гэтым сэнсе ў 2010 і 2011 гг., калі наш клюб зазнаваў 21 паразы за чэмпіянат.



Колеры аршанцаў у 2025 годзе абаранялі 33 шпурляры. Больш за ўсіх згуляў абаронца Станіслаў Іршаў — 32 сустрэчы. Найлепшыя стральцы Дзьмітры Тамэла і Іван Ціханаў, якія агадалі па 8 галоў. Тамэла стаў найлепшым стральцом блакітна-чорных другую пару запар. Уладзімер Правалінскі і Мікалай Кітаёў станавіліся найлепшымі стральцамі клюбу па 4 пары запар. Правалінскі з 1995 па 1998 уключна, Кітаёў з 2009 па 2012 уключна.


Старт (Ворша). Хто гуляў?

брамнікі — Максім Макараў (2001; 30, -76, 4 „сухія“ паядынкі, 1 жоўтая картка), Раман Краўчанка (2004; 8, -17, 1);

палявыя гульцы — Станіслаў Іршаў (Расея, 1998; 32, 1+0, 6 жк / 1 чк), Мікіта Бабчанок (1999; 31, 1+1, 5 жк), Мікіта Воўчанка (2002; 30, 2+1, 4 жк / 1 чк), Максім Жэстараў (Расея, 2002; 29, 3+3, 5 жк), Дзьмітры Тамэла (1992; 28, 8+5, 10 жк), Тайсір Адамчык (2002; 28, 1+3, 5 жк / 1 чк), Уладзіслаў Пунінскі (2002; 25, 2+2, 2 жк), Іван Ціханаў (2003; 23, 8+1, 6 жк), Ягор Нікіпаронак (2002; 20, 2+5, 2 жк), Павал Расолька (1993; 19, 1+0, 6 жк / 2 чк), Іван Верас (1997; 18, 2+0, 2 жк / 1 чк), Аляксей Чарнадараў (2001; 17, 2+4, 4 жк), Арсень Чакур (2005; 16, 2+0, 2 жк), Тэмэрлан Салімаў (Расея, 2004; 15, 0+0, 1 жк), Іван Беразун (1997; 14, 0+0), Абдулазіз Лавал (Нігерыя, 1992; 13, 0+0, 4 жк), Сіно Абсамадаў (2000; 12, 1+0, 1 жк), Арцём Гонжураў (2003; 12, 1+0), Мацьвей Каліноўскі (2005; 11, 2, 0+0, 1 жк), Ільля Селязьнёў (2007; 11, 2+0, 1 жк), Рауль Адыгезалзаде (Расея, 2005; 11, 0+0, 1 жк), Мацьвей Бажанаў (Расея, 2006; 11, 0+0), Мікіта Сафронаў (2007; 9, 0+0, 3 жк / 1 чк), Сямён Заец (Расея, 2003; 9, 0+0, 1 жк), Сьцяпан Гоманаў (2005; 7, 0+0, 1 жк), Уладзімер Башун (2005; 3, 0+0), Захар Каранкоў (2008; 3, 0+0), Станіслав Булахаў (2007; 2, 0+0), Эбука Нэджы (Нігерыя, 2003; 2, 0+0), Максім Цімчанка (Расея, 2001; 2, 0+0), Аляксандар Шалін (1996; 2, 0+0).

Галоўны трэнэр — Мікалай Кітаёў (12.02.1984).


АўтаголШаўчэнка (Лякаматыў Гомель) — 1.

Коментарі

Популярні дописи з цього блогу

«Моўны інспэктар» Ігар Случак: «Калі беларуская мова зьяўляецца ў нейкай галіне, у 8 з 10 выпадкаў яна адтуль ужо не зьнікае»

Кубак Беларусі, 1/16 фіналу. Старт (Ворша) — Дынама (Берасьце). Прадмова

Старт (Ворша) — Паперапрам (Гомель) — 0:3