Старт (Ворша) — Ліда — 1:2
Максім Пашкевіч у 11-м туры зьмяніў гульнявы нумар з 16 на 3, але гэта не перашкодзіла яму зноў агадаць браму спадужнікаў — гэтым разам „Ліды“. Гэта адбылося на 66-й хвіліне. Але ў канцы сустрэчы лідзяне ўсё ж даціснулі нас і загналі пераможны гол. Надта пасіўна ў тым эпізодзе выглядаў Тарбякоў. Але было б несправядлівым назваць яго і не сказаць, што недастаткова востра і вынаходліва паказала сябе наша сярэдняя лінія.
А галоўнае вынік — ён незадавальняльны. У сустрэчы зь „Лідай“ каманда змагалася за тры пункты, а ў выніку не набрала ніводнага. А цяпер мае толькі 2 пункты ад зоны вылету, хаця гэты тэрмін у І лізе даволе ўмоўны, прызнаем.
СТАРТ: Валадзькоў, Пашкевіч, Тарбякоў, Беразун (Камароў, 86), Стаін, Кулеш (Бабчанок, 57), Воўчанка, Вехцеў, Жалезьнікаў, Шалычаў, Бардукоў.
ЛІЧБЫ
Апошнія тры на гэты момант галы стартаўцаў загнал адзін шпурляр — Максім Пашкевіч. Агулам ён загнаў ужо 7 галоў у 10 паядынках за клюб. Рэдка хто страляе так трапна і спрытна.
Мікіта Воўчанка правёў 118-ю сустрэчу ў кашулі „Старту“. Абаронца зраўняўся з Паўлам Хомічам, злучным каманды ў 2000-2010-яя. І гэта 26-е месца ў сьпісе старажылаў блакітна-чорных.



Коментарі
Дописати коментар