Старт (Ворша) — Ліда. Прадмова

ПЕРАД СУСТРЭЧАЙ

„Ліда“ крыху вышэй за „Старт“ у табліцы, чырвона-белыя маюць 14 пунктаў і 9-е месца, аршанцы 11 і 13-е. Каманда Аляксея Дабравольскага, як і нашая, не вызначаецца стабільнасьцю выступаў, таму чакаць ад яе можна чаго хочаш. У складзе лідзянаў гуляе злучны Аляксей Чарнадараў, былая зорка стартаўцаў. Сёлета ён правёў за „Ліду“, у якіх загнаў 3 галы і аддаў 5 перадачаў — гэта адзін з найвыніковейшых гульцоў І лігі. Аляксей носіць у „Лідзе“ кашулю з № 10 і зазвычай займае месца справа пад нападнікам. Але апошнія гульні ён прапусьціў, бо траўмаваўся.


Лідзкі трэнэр аддае перавагу пошыхту 4-2-3-1. Нядаўна лідзяне ўчынілі „перастрэлку“ са „Смаргонямі“, згуляўшы 4:4. Наогул, каманда адкрытая — не агадвала толькі ў прагулянай 0:2 сустрэчы з „Паперапрамам“, у астатніх жа гульнях і сама заганяла галы, і прапускала. Таму цікава, якую схему прапануе на гульню стартаўцам Дзьмітры Суздальцаў. Закрытай гульні не выпадае чакаць, што для нас, мабыць, і добра.



Лідзкі „Вымпэл“ у 1963 годзе


ІМГНЕНЬНЕ ГІСТОРЫІ

13 чэрвеня 45 гадоў таму (1981) „Старт“ у Менску сустракаўся з „Трактарам“ і прывёз з выправы адзін пункт — 0:0.


У гэты ж дзень 25 гадоў таму (2001) аршанцы перагулялі мікашэвіцкі „Граніт“ дома 1:0. Перамогу прынёс на 87-й хвіліне Ўладзімер Правалінскі.


ЯК БЫЛО?

Блакітна-чорныя здаўна спаборнічаюць зь лідзянамі і набліжаюцца да паўсотні асабістых сустрэчаў зь імі. Папярэднія матчы каманд сьведчаць перавагу лідзянаў. Тры папярэднія паядынкі лідзяне ўпэўнена выгулялі, і ўсе — з розьніцай у два мячы. Падрахунак процістаяньня „Старт“ (Ворша) — „Ліда“: 48 сустрэчаў, +14=11-23, 57-89


1966 Вымпэл (Ліда)* — Старт — 5:1

1966 Старт — Вымпэл (Ліда) — 2:1

1967 Старт — Вымпэл (Ліда) — 2:0

1967 Вымпэл (Ліда) — Старт — 2:0

1971 Абутнік (Ліда) — Старт — 0:0

1971 Старт — Абутнік (Ліда) — 3:0

1973 Старт — Абутнік (Ліда) — 2:1

1975 Старт — Абутнік (Ліда) — 1:0

1975 Абутнік (Ліда) — Старт — 1:1

1982 Абутнік (Ліда) — Старт — 1:1

1982 Старт — Абутнік (Ліда) — 2:1

1984 Абутнік (Ліда) — Старт — 3:0

1984 Старт — Абутнік (Ліда) — 1:1

1997 Ліда — Старт — 2:1

1997 Старт — Ліда — 0:1

1998 Ліда — Старт — 2:1

1998 Старт — Ліда — 0:1

2001 Ліда — Старт — 1:0

2001 Старт — Ліда — 1:2

2005 Ліда — Старт — 5:1

2005 Старт — Ліда — 1:2

2007 Старт — Ліда — 1:4

2007 Ліда — Старт — 4:1

2011 Старт — Ліда — 0:0

2011 Ліда — Старт — 8:1

2015 Ліда — Старт — 2:1

2015 Старт — Ліда — 2:2

2016 Старт — Ліда — 2:1

2016 Ліда — Старт — 2:2

2017 Старт — Ліда — 3:1

2017 Ліда — Старт — 0:0

2018 Старт — Ліда — 0:1

2018 Ліда — Старт — 2:0

2019 Старт — Ліда — 1:2

2019 Ліда — Старт — 8:1

2020 Старт — Ліда — 3:2

2020 Ліда — Старт — 1:5

2021 Старт — Ліда — 1:1

2021 Ліда — Старт — 0:2

2021 Старт — Ліда — 2:1

2022 Ліда — Старт — 1:2

2022 Старт — Ліда — 2:2

2023 Ліда — Старт — 0:0

2023 Старт — Ліда — 0:3

2024 Ліда — Старт — 0:1

2024 Старт — Ліда — 2:4

2025 Старт — Ліда — 1:3

2025 Ліда — Старт — 2:0


* лідзяне падпісаныя назвай, дзейнай на момант гульні.


ШТО? ДЗЕ? КАЛІ?

Сустрэча пройдзе на цэнтральным стадыёне Воршы ў суботу, 13 чэрвеня і пачнецца а 13-й гадзіне.

Коментарі

Популярні дописи з цього блогу

Кніга „На ‚Старт’ і ў ‚Тэмпе’! Ножны шпурляк на Аршаншчыне“! Дзе купіць?

Аршанскі стадыён на аэраздымках часоў ІІ усясьветнай вайны

Грошы і Ворша. Архівы пра грошы ў аршанскім ножным шпурляку