Старт (Ворша) — Салігорск — 3:1

Нарэшце: першая хатняя перамога ў пару 2026! Гульня з „Нафтанам“ такой ня ёсьць, бо там у асноўны і дададзены часы нічыя. Наша каманда згуляла настолькі ўмела, што гонар бярэ! Усё „Салігорск“ мог зьмяніць у заключнай чвэрці першай паловы, але не здабыў нічога. У астатнім аршанцы дзейнічалі пераканаўча, і яшчэ заслуга салігорскага брамніка Юхновіча, што ў браму гасьцей не заляцела больш шпурлякоў.

Галы: Бардукоў, 18, Пашкевіч, 45+1, Кудзінаў, 76

На 73-й хвіліне Вехцеў не загнаў карны (брамнік).


У браме якасна згуляў Валадзькоў, Быкаў і Тарбякоў былі цяжкапраходнымі для супараў у цэнтра нашае абароны, Бардукоў выканаў шмат чарнавой працы і яшчэ „неабавязковае“ — агадаў чужую браму. Трэнэр угадаў з заменамі, і Вехцеў, і Александровіч якасна ўвайшлі ў гульню і пасьпелі пашкамутаць абарону салігорцаў. 3:1!


Падаецца, што мацней можа гуляць Стаін, ён мае вялікія здольнасьці.


СТАРТ: Валадзькоў (Краўчанка, 90), Быкаў, Тарбякоў, Бабчанок (Страбцоў, 90), Ціхаміраў (Александровіч, 46), Стаін, Пашкевіч (Вехцеў, 65), Кудзінаў (Рудзянок, 84), Жалезьнікаў (к), Шалычаў, Бардукоў.




ЛІЧБЫ

Першая хатняя перамога аршанцаў у гэтым першынстве. Да таго былі 8 сустрэчаў, з улікам кубкавай, безь перамог. Папярэдняй хатняй перамогай была вікторыя над пінскай „Хваляй“ 3:2 яшчэ 9 лістапада летась.


Упершыню ў гісторыі ў заяўку клюбу на першынство трапілі ажно чацьвёра Мікітаў: Воўчанка, Тарбякоў, Быкаў і Бабчанок. Прычым трое першых — цэнтральныя абаронцы! Калісьці ў нас было ўдосталь Уладзіславаў, а каб Мікіты... Упершыню!


Стартаўцы не агадалі з карнага боцу ўпершыню з 31 жніўня 2024 году. То бок схібілі ў заліковай сустрэчы ўпершыню за бязь месяцу два гады. Пасьля дзіўнае разыгранкі Паўла Расолькі зь Дзьмітрыем Тамэлам у гасьцявым паядынку з „Баранавічамі“, аршанцы не спудлавалі ні ў адным з 6 наступных падыходаў да „вапны“.


Калі гаварыць пра апошні перад сёньняшнім спудлаваны 11-мэтровы на сваім полі, дык ён быў ужо больш за 2 гады таму. 27 ліпеня 2024 году Сяргей Мельнік у сустрэчы з гомельскім „Паперапрамам“ не перагуляў брамніка супараў.


Аршанцы прапускаюць галы ўжо ў 10 сустрэчах запар. За цэлы сэзон „Старт“ пакуль правёў толькі 2 „сухія“ паядынкі: у 1-м туры з „Гомлем-ІІ“ і ў 1/32 фіналу кубку краіны зь бялыніцкай „Друцьцю“. Абодва паядынкі былі для стартаўцаў гасьцявымі.


Калі ж гаварыць пра хатнія, дык аршанцы заўсёды прапускаюць на сваім траўніку з 18 траўня 2025 году, то бок больш за год і два месяцы. Тады „сухой“ стала сустрэча супраць „Слоніму“. Пасьля таго 22 сустрэчы запар, улучна зь цяперашняй з „Салігорскам“, аршанцы прапускаюць прынамсі адзін гол.

Commenti

Post popolari in questo blog

Кніга „На ‚Старт’ і ў ‚Тэмпе’! Ножны шпурляк на Аршаншчыне“! Дзе купіць?

Слонім — Старт (Ворша). Прадмова

Грошы і Ворша. Архівы пра грошы ў аршанскім ножным шпурляку