Старт (Ворша) — Смаргоні. Прадмова

ПЕРАД СУСТРЭЧАЙ

„Смаргонь“ тры сэзоны запар правяла ў Вышняй лізе, дзе ніводнага не праваліла. У 2023-м „мядзьведзі“ былі 11-мі сярод 15 камандаў, у 2024-м занялі 12-ы радок сярод 16 камандаў, а ў 2025-м фінішавалі 14-мі.

Леташні сэзон скончыўся для смаргоньцаў вельмі драматычна. Сьпярша яны прагулялі „Віцебску“ і „Нафтану“ барацьбу за 12-е месца толькі ў дадатковых паказьніках, а затым у пераходных сустрэчах саступілі месца ў „вышцы“ бабруйскай „Белшыне“. Прычым і там „Смаргоні“ трымаліся да апошняга: выгулялі дома 1:0, а ў гасьцях да 81-й хвіліны лік быў нічыйным, пакуль на ёй бабруйчане не агадалі адзіны раз. У сэрыі карных смаргоньцы прагулялі „шыньнікам“ і страцілі месца сярод наймацнейшых клюбаў Беларусі.

Як і ў мінулым туры з „Паперапрамам“, у гульні са „Смаргонямі“ аршанцы ўбачаць многа сваіх „былых“. Напрыклад, „мядзьведзяў“ таксама ўзначальвае колішні трэнэр стартаўцаў Вячаслаў Герашчанка, які ачоліў „Смаргоні“ 20 траўня пасьля звальненьня Сяргея Дараховіча. Сам Герашчанка спусьціўся ў І лігу з Вышняй, дзе да сярэдзіны траўня працаваў з „Нафтанам“. У полі ў смаргоньцаў гуляе злучны Макс Жэстараў, які перайшоў у клюб якраз з Воршы. Пакуль, праўда, расеец правёў за новую каманду толькі 3 сустрэчы.

Пачатак першынства „Смаргоні“ правалілі, што й стала прычынаю адстаўкі Дараховіча. Пры Герашчанку „мядзьведзі“ загулялі значна лепей і цяпер ідуць на 14-й пазыцыі, саступаючы толькі радок і пункт аршанцам.

Наша дружына пасьля шасьці гульняў безь перамог у мінулым туры неспадзявана ўпэўнена перамагла гомельскі „Паперапрам“ на ягоным полі 3:1.



ІМГНЕНЬНЕ ГІСТОРЫІ

11 ліпеня 55 гадоў таму (1971) „Старт“ у першынстве БССР прагуляў на сваім полі берасьцейскаму „Імпульсу“ 0:3.


45 гадоў таму (1981) у гульні першынства рэспублікі аршанцы згулялі ўнічыю з магілёўскім „Тарпэда“ — 1:1. Сустрэча адбывалася на стадыёне „Лякаматыў“.



ЯК БЫЛО?

Апошнімі гадамі сьціплыя „Смаргоні“ сталі звычайным удзельнікам Вышняе лігі. Упершыню туды яны трапілі ў 2007 годзе, і з тае пары выляталі і падымаліся. У даробку каманды 6 гадоў у Вышняй лізе. „Старт“ можа пра такое толькі марыць — мы ніколі не падымаліся вышэй за 7-е месца ў І лізе і смаку Вышняй лігі ня ведаем. Але сёньня рэчаіснасьць такая, што нашыя каманды падыходзяць да паядынку 15-га туру, першага паміж камандамі за 4 гады, прыкладна ў аднолькавым становішчы.

Падрахунак процістаяньня „Старт“ (Ворша) — „Смаргонь“: 23 сустрэчы, +11 =4 −8, 35-36


1979 Вілія (Смаргоні) — Старт — 0:1

1979 Старт — Вілія (Смаргоні) — 7:0

1987 Станкабудаўнік (Смаргоні) — Старт — 3:0

1987 Старт — Станкабудаўнік (Смаргоні) — 0:1

1993/94 Старт — Смаргоні — 3:1

1993/94 Смаргоні — Старт — 0:1

2005 Старт — Смаргоні — 0:5

2005 Смаргоні — Старт — 2:3

2013/14 Старт — Смаргоні — 0:4

2015 Смаргоні — Старт — 6:0

2015 Старт — Смаргоні — 1:1

2016 Смаргоні — Старт — 3:0

2016 Старт — Смаргоні — 5:1

2017 Смаргоні — Старт — 0:3

2017 Старт — Смаргоні — 0:2

2018 Смаргоні — Старт — 1:2

2018 Старт — Смаргоні — 0:0

2019 Смаргоні — Старт — 1:2

2019 Старт — Смаргоні — 3:1

2020 Старт — Смаргоні — 0:0

2020 Смаргоні — Старт — 0:1

2022 Старт — Смаргоні — 1:1

2022 Смаргоні — Старт — 3:2


ШТО? ДЗЕ? КАЛІ?

Сустрэча адбудзецца ў Воршы 11 ліпеня, у суботу. А 14:30 стартавы сьвісток.


Коментарі

Популярні дописи з цього блогу

Кніга „На ‚Старт’ і ў ‚Тэмпе’! Ножны шпурляк на Аршаншчыне“! Дзе купіць?

Аршанскі стадыён на аэраздымках часоў ІІ усясьветнай вайны

Грошы і Ворша. Архівы пра грошы ў аршанскім ножным шпурляку