Старт (Ворша) — Салігорск. Прадмова

ПЕРАД СУСТРЭЧАЙ

„Салігорск“ набраў 26 бодак і займае 6-е месца, што, бясспрэчна, значна лепей за становішча аршанцаў, у якіх толькі 15 бодак і 15-е месца. Наша каманда ня скончыць першае кола вышэй за 12-ы радок нават у выпадку перамогі над салігорцамі, а вось тыя ў выпадку гасьцявой перамогі над блакітна-чорнымі могуць увайсьці па выніках паловы першынства ў пяцёрку.


У складез салігорцаў шмат вядомых нам гульцоў, але ў „Старце“ раней гуляў толькі адзін — Арсень Чакур, які правёў у Воршы 16 паядынкаў і загнаў 2 мячы.


ІМГНЕНЬНЕ ГІСТОРЫІ

31 ліпеня 55 гадоў таму (1971) таксама быў 17-ы тур рэспубліканскага першынства. Аршанцы езьдзілі на выправу, дзе прагулялі менскаму „Тарпэда“ 1:2. Браму аўтазаводцаў у складзе аршанцаў агадаў Леанід Барэйша на 50-й хвіліне.


ЯК БЫЛО?

Магчыма, у Салігорску пазьней паспрабуюць „падбіць“ цяперашнюю сваю каманду ў пераемнікі памерлага „Шахтара“, але пакуль ніхто пра гэта не заяўляе, ды й ня мае права гэтак пакуль сьцьвярджаць, як і выкарыстоўваць эмблему ды іншыя атрыбуты гістарычнага салігорскага клюбу. Калі з „кратамі“ стартаўцы сустракаліся, дык з новым клюбам яшчэ ніколі, гэтая сустрэча стане першай.


ШТО? ДЗЕ? КАЛІ?

Сустрэча адбудзецца 31 ліпеня (пятніца) на цэнтральным стадыёне Воршы. А 18-й гадзіне прагучыць стартавы сьвісток.

Commenti

Post popolari in questo blog

Кніга „На ‚Старт’ і ў ‚Тэмпе’! Ножны шпурляк на Аршаншчыне“! Дзе купіць?

Аршанскі стадыён на аэраздымках часоў ІІ усясьветнай вайны

Грошы і Ворша. Архівы пра грошы ў аршанскім ножным шпурляку