Слонім — Старт (Ворша). Прадмова
ПЕРАД СУСТРЭЧАЙ
„Слонім” прытрымаў коней, але яшчэ застаецца сярод прэтэндэнтаў на выхад у Вышнюю лігу. Клюб, які летась быў са „Стартам” у завыжыванцы, цяпер на адцінку 21 туру набраў на 14 бодак больш за аршанцаў!
У папярэднім туры „львы” зьелі на вячэру „Хвалю” — 3:0. Аршанцы ў двух папярэдніх паядынках прагулялі дублям БАТЭ і „Дынама”. Не застаецца пытаньняў, хто тут гаспадар, ня толькі поля, але й становішча.
„Камуна” — найбольш наведвальная дружына І лігі і адзіная, на стадыёне якой сярэдні лік гледачоў перавышае 1000 чалавек.
У складзе слонімцаў гуляе Марат Калінчанка — колішні шпурляр „Старту”, у слонімскай камандзе ён „дабіў” лік сваіх гульняў у І лізе да 100. У першым коле Марат загнаў адзін з галоў сваёй цяперашняй дружыны ў браму Мальцаў, і „Слонім” перамог 2:0.
БАЧЫНА ЛЕТАПІСУ
40 гадоў таму, 30 жніўня 1986 году „Старт” у Воршы згуляў унічыю 0:0 з магілёўскім „Дняпром” у першынстве БССР.
ЯК БЫЛО?
Падрахунак процістаяньня „Старт“ (Ворша) — „Слонім“: 39 сустрэчаў, +15=4−20, 53-66
1987 Старт — Старт (Слонім) — 3:1
1987 Старт (Слонім) — Старт — -: + (3:1)
1992 Старт — Альберцін (Слонім) — 0:3
1996 Камунальнік (Слонім) — Старт — 3:1
1996 Старт — Камунальнік (Слонім) — 0:4
1999 Старт — Камунальнік (Слонім) — 1:1
1999 Камунальнік (Слонім) — Старт — 2:0
2001 Старт — Камунальнік (Слонім) — 4:1
2001 Камунальнік (Слонім) — Старт — 3:0
2005 Старт — Камунальнік (Слонім) — 2:1
2005 Камунальнік (Слонім) — Старт — 0:1
2011 Старт — Камунальнік (Слонім) — 0:1
2011 Камунальнік (Слонім) — Старт — 4:2
2012 Старт — Камунальнік (Слонім) — 1:0
2012 Камунальнік (Слонім) — Старт — 4:0
2015 Слонім — Старт — 3:0
2015 Старт — Слонім — 0:2
2016 Слонім — Старт — 0:0
2016 Старт — Слонім — 2:0
2017 Старт — Слонім — 1:2
2017 Слонім — Старт — 1:4
2018 Слонім — Старт — 2:0
2018 Старт — Слонім — 2:2
2019 Старт — Слонім — 1:0
2019 Слонім — Старт — 1:3
2020 Слонім — Старт — 2:1
2020 Старт — Слонім — 1:3
2021 Слонім — Старт — 0:2
2021 Старт — Слонім — 3:3
2021 Слонім — Старт — 2:4
2022 Слонім — Старт — 3:2
2022 Старт — Слонім — 4:0
2023 Старт — Слонім — 1:2
2023 Слонім — Старт — 2:1
2024 Старт — Слонім — 2:0
2024 Слонім — Старт — 2:0
2025 Старт — Слонім — 3:0
2025 Слонім — Старт — 4:1
2026 Старт — Слонім — 0:2
*пазначана назва спадужніка на момант правядзеньня гульні. У аршанцаў — заўсёды „Старт“
ШТО? ДЗЕ? КАЛІ?
Сустрэча адбудзецца ў нядзелю, 30 жніўня. Пачатак а 16:00 на слонімскім стадыёне „Юнацтва”.

Commenti
Posta un commento