Дынама-ІІ (Менск) — Старт (Ворша) — 0:0

На новым траўніку асучасьненага сталічнага стадыёну „Дынама-Юні“ каманды падарылі гледачам досыць панылае відовішча. Не пазбаўленае, зрэшты, пэўнае вастрыні. Бліжэй да перамогі былі дынамаўцы, якія прапусьцілі 2-3 вельмі якасныя магчымасьці агадаць браму аршанцаў. Стартаўцы спрабавалі гуляць на контратаках, стараўся Жалезьнікаў, спрабаваў сілы з ударам Александровіч, адылі ўсё было марна. Другі запар візыт у Менск завяршаецца нулямі на ўлікоўніку, папярэдні быў да „Юні Ікс Лабс“.


СТАРТ: Валадзькоў, Быкаў, Тарбякоў, Беразун (Страбцоў, 69), Ціхаміраў, Александровіч (Воўчанка, 90), Стаін, Кудзінаў, Жалезьнікаў (к) (Рудзянок, 90+3), Шалычаў, Бардукоў.



ЛІЧБА

Мікіта Воўчанка правёў 128-ы паядынак за „Старт“ і апярэдзіў Аляксея Казарына ў ліку выступленьняў за блакітна-чорных. Гэта 22-е месца ў сьпісе старажылаў каманды за ўсю гісторыю.


Іван Беразун выйшаў на поле ў кашулі нашага калектыву ў 143-і раз, што дазволіла яму выйсьці на 17-е месца памянёнага пераліку. Паўабаронца апярэдзіў Аляксандра Паповіча, нападніка каманды ў 1990-х.


„Старт“ і „Дынама-ІІ“ за папярэднія 21 сустрэчу паміж сабою толькі аднойчы гулялі ўнічыю 0:0, было гэта ў сама першым спатканьні дружынаў, у 1993-м годзе, 33 гады таму. Аднак тады такі лік зафіксавалі ў Воршы, а ня ў Менску.


Агулам жа з дынамаўскай моладзьдзю стартаўцы вельмі часта гуляюць унічыю. З 22 гульняў, праведзеных на гэты момант, цэлых 8 скончыліся мірам.


Стартаўцы ўжо двойчы ў гэтым першынстве згулялі ўнічыю 0:0, абодва разы ў Менску. За ўвесь 2025 год не было ніводнай падобнай нічыёй. Ранейшыя „нулі“ былі 25 траўня 2024 году на выправе да салігорскага „Шахтара-ІІ“, за 2 гады 3 месяцы і 10 дзён да наступнага такога выніку на выправе да „Юні Ікс Лабс“. А вось у сябе дома ў Воршы наша каманда апошні раз згуляла ўнічыю 0:0 больш за 4 гады таму, 14 жніўня 2022 году! Тады ў Воршу прыяжджаў гомельскі „Лякаматыў“.


Мальцы ня могуць агадаць браму супараў на выправах у Менску ўжо ў 3 сустрэчах запар, двойчы гэта было менавіта „Дынама-ІІ“.


Аршанцы ўпершыню за апошнія 5 сустрэчаў з гэтым супарам захавала браму некранутай. Прычым у Менску гэта ўдалося ўпершыню ў гісторыі!

Commenti

Post popolari in questo blog

Кніга „На ‚Старт’ і ў ‚Тэмпе’! Ножны шпурляк на Аршаншчыне“! Дзе купіць?

Слонім — Старт (Ворша). Прадмова

Грошы і Ворша. Архівы пра грошы ў аршанскім ножным шпурляку