Старт (Ворша) — Паперапрам (Гомель) — 3:2
У гэтай сустрэчы аршанцы амаль страцілі перамогу, але паказалі ўпэўненасьць. Больш за гадзіну гульні галоў не было, пакуль Мікіта Тарбякоў не адкрыў лік. Празь 10 хвілін Глеб Жалезьнікаў ужо сьвяткаваў другое ўзяцьце гасьцявой брамы. Дарэчы, зазначым, што Глеб ужо не капітан каманды, — цяпер ім прызначылі Мікіту Бабчанка. Шырока такую перастаноўку ў камандзе не камэнтавалі, аддаючы перавагу адсутнасьці тлумачэньняў для грамады. У „Паперапраму“ знайшоўся Аліхан Фазылаў, які за 7 апошніх хвілін асноўнага часу гульні зраўнаў лічбы на ўлікоўніку. Але на 3-й дададзенай хвіліне слова ўзяў Даніла Страбцоў, які засмуціў гомельскага брамніка Ярукова і прынёс аршанцам перамогу 3:2. Эмацыйная і яскравая перамога! У склад вярнуўся нападнік Максім Пашкевіч, які прапусьціў паўсэзону праз траўму. Мальцам засталося чакаць панядзелкавай сустрэчы ў Маладэчне, дзе перамога гаспадароў над „Асіповічамі“ забясьпечвала (і забясьпечыла!) нам месца ў І лізе на наступны год. СТАРТ: Валадзькоў, Бардукоў, Шалычаў...