Старт (Ворша) — Паперапрам (Гомель) — 3:2

У гэтай сустрэчы аршанцы амаль страцілі перамогу, але паказалі ўпэўненасьць. Больш за гадзіну гульні галоў не было, пакуль Мікіта Тарбякоў не адкрыў лік. Празь 10 хвілін Глеб Жалезьнікаў ужо сьвяткаваў другое ўзяцьце гасьцявой брамы.


Дарэчы, зазначым, што Глеб ужо не капітан каманды, — цяпер ім прызначылі Мікіту Бабчанка. Шырока такую перастаноўку ў камандзе не камэнтавалі, аддаючы перавагу адсутнасьці тлумачэньняў для грамады.


У „Паперапраму“ знайшоўся Аліхан Фазылаў, які за 7 апошніх хвілін асноўнага часу гульні зраўнаў лічбы на ўлікоўніку. Але на 3-й дададзенай хвіліне слова ўзяў Даніла Страбцоў, які засмуціў гомельскага брамніка Ярукова і прынёс аршанцам перамогу 3:2. Эмацыйная і яскравая перамога!


У склад вярнуўся нападнік Максім Пашкевіч, які прапусьціў паўсэзону праз траўму.


Мальцам засталося чакаць панядзелкавай сустрэчы ў Маладэчне, дзе перамога гаспадароў над „Асіповічамі“ забясьпечвала (і забясьпечыла!) нам месца ў І лізе на наступны год.


СТАРТ: Валадзькоў, Бардукоў, Шалычаў, Жалезьнікаў (к), Касьцюковіч (Страбцоў, 70), Стаін (Быкаў, 46), Александровіч, Ціхаміраў (Пашкевіч, 80), Беразун, Бабчанок (к), Тарбякоў.


Здымкі





ЛІЧБЫ

Глеб Жалезьнікаў правёў 171-ы паядынак за клюб і перагнаў Ігара Івуліна! Цяпер Глеб на 11-м месцы ў сьпісе стартаўскіх старажылаў за ўсю гісторыю. Заадно з гэтым Глеб агадаў 25-ю браму ў час выступаў за дружыну. Яшчэ некалькі, і ён увойдзе ў дзясятку найлепшых стральцоў клюбу.


Іван Беразун дасягнуў лічбы ў 150 сустрэчаў за „Старт“.


Мікіта Бабчанок надзеў кашулю „Старту“ ў 111-ы раз. Гэта дазволіла яму дагнаць цяперашняга галоўнага трэнэра Дзьмітрыя Суздальцава, а таксама Аляксандраў — Ладзянога і Чарневіча.Усе яны на 28-м радку сьпісу старажылаў блакітна-чорных.


Арцём Валадзькоў згуляў 75-ю сустрэчу за стартаўцаў.


Аляксандар Александровіч правёў за каманду 50-ю гульню.


Даніла Страбцоў загнаў свой першы мяч за „Старт“.


Аршанцы 7 паядынкаў на сваім полі заганялі менш за 3 галы. Папярэдні раз тры было ў сустрэчы з „Салігорскам“ 3:1 31 ліпеня — роўна 4 месяцы таму.


„Старт“ выгуляў абедзьве сустрэчы першынства супраць „Паперапраму“. Такіх камандаў сёлета пакуль толькі дзьве, і абедзьве гомельскія. Другая, як нескладана зразумець, „Гомель-ІІ“.


Стартаўцы ўжо 5-ы раз у сёлетнім першынстве агадалі браму супараў у дададзены да гульні час. Гэта адбывалася і ў пераможных паядынках, але менавіта пераможны гол здарыўся ўпершыню.

Commenti

Post popolari in questo blog

Кніга „На ‚Старт’ і ў ‚Тэмпе’! Ножны шпурляк на Аршаншчыне“! Дзе купіць?

Слонім — Старт (Ворша). Прадмова

Грошы і Ворша. Архівы пра грошы ў аршанскім ножным шпурляку