Публікації

Баранавічы — Старт — 0:2

Зображення
Здабываем перамогу і 3 пункты ў Баранавічах! На 11-й хвіліне пасьля прастрэлу Тамэлы зь левага краю Чарнадараў прабіў, брамнік уратаваў свае ўладаньні, але ў падзеньні Аляксей дабіў шпурляк у сетку. На 38-й хвіліне Жылезьнікаў аддаў перадачу на Кляньнё, і той падвоіў лік. Каманда магла загнаць і трэці, але Расолька і Тамэла прыдумалі камбінацыю на 11-мэтровых і апошні не перагуляў брамніка. Кур'ёзны і няўдалы карны боц. Дарэчы, яго прызначылі за гульню рукой Стартаўца году-2023 Мікіты Закрэўскага, які цяпер выступае за ўломкаў лігі. СТАРТ: Ігнатовіч, Кляньнё (Ціхаміраў, 72), Іршаў, Чарнадараў (Верас, 70), Жэстараў (Шэпелеў, 70), Расолька (к) (Гонжураў, 65), Тамэла, Воўчанка, Пунінскі, Жалезьнікаў (Антонаў, 65), Мельнік. Фотарэпартаж

Баранавічы — Старт. Прадмова

Зображення
ПЕРАД СУСТРЭЧАЙ Ну тут трэба перамагаць! — скажа хто заўгодна з прыхільнікаў «Старту» перад гульнёй у суботу. І будзе мець рацыю, бо мы маем 27 пунктаў супраць 16 у суперніка. «Баранавічы» тэрмінова патрабуюць перамогі, але пра аршанцаў можна гаварыць у пляне сатысфакцыі за крыўдную і шмат у чым незаслужаную хатнюю паразу на мінулых выходных ад «Макслайну». Бясспрэчна, Мікалай Кітаёў будзе настройваць каманду на вікторыю ў Баранавічах. На здымку Спліт, Харватыя, старое места. Археалягічны музэй. Стартаўцы паўсюль! ІМГНЕНЬНЕ ГІСТОРЫІ 55 гадоў таму, у апошні дзень жніўня 1969-га, «Старт» гуляў якраз у Баранавічах. Гэта была першая стыкавая сустрэча за 15-е месца ў ІІ групе першынства савецкай Беларусі. Аршанцы сьвяткавалі посьпех 3:1, каб праз тыдзень згуляць 0:0 і стаць 15-і ў першынстве. Клюб супернікаў тады насіў імя «Тэкстыльнік». Публікацыя "Ленінскага прызыву" пасьля гульні ў адказ у Воршы 50 гадоў таму ў гэты дзень, 31 жніўня 1974 году, у першынстве БССР стартаўцы саступ...

Старт (Ворша) — Макслайн (Віцебск) — 0:1

Зображення
На 90+2 хвіліне сустрэчы "Макслайну" ўдалося вырваць першую ў гісторыі перамогу над аршанцамі. Артур Чудук з пасу Андрэя Хачатур'яна зрабіў гэта магчымым, а аршанская абарона "праспала" небясьпеку, што прыйшла з кутняга боцу. Мабыць, празь сьпёку гульня не была вельмі актыўнай, хоць і слабой яе не назваць. Вярнуўся ў склад пасьля траўмы Павал Расолька. Супернікі правялі ўдарную першую палову, за якую Андрэй Ігнатовіч тройчы ратаваў нас невераемнымі кідкамі па кутах. У другой палове пэўны час моманты пераважна стваралі аршанцы, але ні Чарнадараву, ні Ціхаміраву, ні Кучараву вызначыцца не ўдалося. Успомнім яшчэ момант Мельніка ў першай палове. У другой палове на замену зьявіўся Іван Верас, але яго неўзабаве якраз замянілі на Ціхамірава. Відаць, не задаволіў ягоны выхад Кітаёва. Затое іншы навічок каманды Павал Кляньнё згуляў поўны паядынак і нават атрымаў прызнаньне як найлепшы гулец сустрэчы, хоць тут бы можна было аддаць гэтае званьне Ігнатовічу. Крыўдная параза...

Старт (Ворша) — Макслайн (Віцебск). Прадмова

Зображення
СТАНОВІШЧА НАПЯРЭДАДНІ Аршанцы без Тамэлы, Мельніка і Расолькі здолелі згуляць унічыю з адным з рэяводаў лігі — «Нівай» з Доўбізны. Задача на «Макслайн» выглядае ў нечым прасьцейшай. Супернік ідзе 5-м, мы 10-мі, паміж намі 6 пунктаў. Стадыён "Полюд" у Спліце, Харватыя ІМГНЕНЬНЕ ГІСТОРЫІ Ва ўсіх пяці гульнях з супернікамі аршанцы заганялі як мінімум адзін гол. ЯК БЫЛО? Аршанцы добра гуляюць з гэтым супернікам. Ад самага зьяўленьня ў І лізе «Макслайн» паказвае больш стабільныя і высокія вынікі за нас, а вось перагуляць аршанцаў у асабістым паядынку ня можа. Падрахунак супрацьстаяньня «Старт» — «Макслайн»: 5 сустрэчаў, +3=2-0, 8-4 2022 Макслайн — Старт — 2:2 2022 Старт — Макслайн — 1:0 2023 Макслайн — Старт — 0:2 2023 Старт — Макслайн — 2:1 2024 Макслайн — Старт — 1:1 ШТО? ДЗЕ? КАЛІ? Сустрэча адбудзецца ў Воршы 25 жніўня, пачатак, а 17:30.

Ніва (Доўбізна) — Старт (Ворша) — 1:1

Зображення
Аршанцы прапусьцілі крыўдны гол у разьдзвявальню на 38-й хвіліне. Але камандзе ўдалося пазьбегчы паразы. На 76-й хвіліне Аляксей Чарнадараў зь перадачы Дзьмітрыя Ціхамірава зраўняў лік. Такія лічбы засталіся і пасьля фінальнага сьвістку. Нічыя 1:1. Пытаньні выклікае незалічаны гол Жалезьнікава, дзе ў эпізодзе судзьдзя Лашук убачыў парушэньне. Былі ў абедзьвюх дружынаў і яшчэ забойчыя моманты. Агулам, апошнія два паядынкі заносіам у актыў. Гулялі з камандамі, якія ў самым версе табліцы, у абедзьвюх сустрэчах мы здолелі зраўняць лік, калі ўсё было супраць нас. Яшчэ і на сьпякоце, у якую адгуляцца бадай цяжэй. СТАРТ: Ігнатовіч, Кляньнё, Іршаў (Ціхаміраў, 67), Чарнадараў, Жэстароў, Антонаў, Воўчанка, Пунінскі, Жалезьнікаў (Смольнікаў, 89), Гонжураў (Вераб'ёў, 90+2), Сушкоў. Фота

Ніва (Доўбізна) — Старт (Ворша). Прадмова

Зображення
СТАНОВІШЧА НАПЯРЭДАДНІ «Ніва» лічыцца адкрыцьцём сэзону І лігі. Каманда са сьціплага аграгарадка на Берасьцейшчыне займае 2-е месца з 46 пунктамі і вядзе барацьбу за гістарычны выхад у Вышнюю лігу. Аршанцы маюць 26 пунктаў і займаюць 11-ы радок. Эпізод сустрэчы ў 1-м коле, якая прынесла шмат галоў і завяршылася паразай аршанцаў 3:5 ІМГНЕНЬНЕ ГІСТОРЫІ 50 гадоў таму (1974) у гэты дзень стартаўцы зазналі разгромнай паразы ў Жодзіне ад «Тарпэда» 1:5. Адзіны аршанскі коч тады правёў Ярмошын. 10 гадоў таму (2014) у гэты дзень, наадварот, быў разгром на нашу карысьць, тады аршанцы разьбілі ў гасьцях «Прыазер’е» з Дрысы 3:0. Адзначаліся Лужанкоў, Чавідаеў і Магаль. ЯК БЫЛО? Зь «Нівай» стартаўцы сустракаліся толькі тройчы, і ніводнага разу не перамаглі. Але, што адметна, ва ўсіх сустрэчах галы заганялі абедзьве каманды. Падрахунак сустрэч «Старт» (Ворша) — «Ніва» (Доўбізна): 3 сустрэчы, +0=1-2, 5-9 2023 Старт — Ніва — 1:1 2023 Ніва — Старт — 3:1 2024 Старт — Ніва — 3:5 ШТО? ДЗЕ? КАЛІ? Сустрэча ...

Старт (Ворша) — Хваля (Пінск) — 1:1

Зображення
Пасьля дзьвюх запар паразаў каманда паказала стараннасьць і на 89-й хвіліне вырвала нічыю ў паядынку, у якім саступала з першай паловы. Гол правёў Аляксандар Кучараў пасьля перадачы Дзьмітрыя Тамэлы. Прычым тут варта адзначыць, што Мікалай Кітаёў выпусьціў Кучарава на замену за шэсьць хвілін да гэтага моманту. Угадаў з заменай! СТАРТ: Ігнатовіч, Кляньнё, Іршаў, Чарнадараў, Жэстароў, Тамэла, Воўчанка, Пунінскі, Жалезьнікаў (Ціхаміраў, 73), Гонжураў, Шэпелеў (Кучараў, 83) Фотарэпартаж Відэаагляд