Тур 1. Тарпэда-ІІ Жодзіна — Старт — 1:1
У першым матчы сэзону аршанцы прапусьцілі гол ужо на 6-й хвіліне. Добра, што наступных за гэтым галоў у нашу браму ўжо не было. А на 45-й пасьля закіду Глеба Жалезьнікава ў карную зону супернікаў абаронца жодзінцаў Карасьцялёў зрэзаў шпурляк ва ўласную браму. Нічыя 1:1. Бліжэй да перамогі, як здаецца, былі намінальныя гаспадары поля ў пасёлку Кастрычніцкі, але ня ім, ні нам, загнаць галоў больш не ўдалося.
Першы пункт у першынстве. Віталь Булыга пакуль адсутнічаў у заяўцы. На полі цягам сустрэчы зьявіліся адразу пяцёра расейцаў, чаго раней, падаецца, не было ніколі. Чакаем наступнай сустрэчы, якую каманда правядзе з пінскай «Хваляй».
СТАРТ: 1.Ігнатовіч, 4.Іршаў, 7.Чарнадараў, 10.Расолька (к), 11.Тамэла, 20.Пунінскі, 21.Жалезьнікаў (14.Кучараў, 63), 46.Пахомаў (82.Шалычаў, 55), 55.Мельнік, 70.Сушкоў (23.Гонжураў, 46), 77.Кармішын (91.Шамсіеў, 79).
Коментарі
Дописати коментар