Матч з «Хваляй» можна паглядзець у пабе
Такой прапановы ў аршанцаў яшчэ не было. Ня ведаем, хто там валодае і загадвае пабам «Пінт Хаўс», але задума выдатная. Гэта павінна яднаць людзей, знаёміць іх! Наш клюб у суботу а 15-й гадзіне гуляе далёка на выправе — у Пінску. Але паб ладзіць прагляд паядынку. Заахвочваем усіх, хто неабыякавы да нашага «Старту» і ў гэты дзень знаходзіцца ў Воршы, сустрэцца ў пабе і падтрымаць наша каманду на адлегласьці, абмеркаваць ножны шпурляк, натхніцца эмоцыямі. Спадзяёмся, уражаньні ад гульні нашых будуць найлепшыя.
Зычым Стартаўцам перамогі ў Пінску, а ўсім наведнікам пабу ў гэты дзень — смачнага піва!
Коментарі
Дописати коментар