1/32 фіналу. Клецак — Старт — 0:6

Каманда ўзяла пераканаўчы рэванш за неспадзяваны і ганебны вылет з Кубку ў Клецку 5 гадоў таму. Разгром 6:0!

Галы былі на ўсякі густ, наша каманда асабліва шчыравала пад канец сустрэчы. Выхад у 1/16 фіналу здабыты!



22 траўня 2024. Клецак, Мескі стадыён. Клецак (Д3) — Старт (Ворша, Д2) — 0:6

СТАРТ: Краўчанка (Ігнатовіч, 83), Расолька (Гонжураў, 64), Тамэла, Воўчанка (Цюніс, 83), Пунінскі, Жалезьнікаў (Антонаў, 64), Пахомаў (Чарнадараў, 35), Мельнік, Сушкоў, Кармішын (Сабліраў, 83), Шалычаў (Ціхаміраў, 46).

Галы: 0:1 - Расолька (45+1), 0:2 - Ціхаміраў (59), 0:3 - Мельнік (79), 0:4 - Тамэла (84), 0:5 - Антонаў (87), 0:6 - Тамэла (90)

На 45-й хвіліне Расолька не агадаў з карнага (слупок).

Лічбы пасьля матчу з «Клецкам»:

  • Першыя афіцыйныя гульні за «Старт» правялі Мікіта Цюніс і Кантэмір Сабліраў;
  • Дзьмітры Тамэла загнаў першыя два галы за каманду;
  • Павал Расолька мае цудоўную выніковасьць, асабліва як для абаронцы — за 8 праведзеных за «Старт» сустрэч ён ужо 4 разы вызначыўся галамі;
  • Перамога 6:0 — трэцяя ў сьпісе найбуйнейшых вікторый «Старту» ў нацыянальным кубку за ўвесь час. Цяпер тройка выглядае так: 8:0 (СДЗюШАР 8 Пінск, 2017 год, 1/32 фіналу), 7:0 (ЮАС Жыткавічы, 2016 год, 1/32 фіналу), 6:0 (Клецак, 2024 год, 1/32 фіналу).

Коментарі

Популярні дописи з цього блогу

90 гадоў таму. Аршанскія футбалісты ў матчы адкрыцьця менскага стадыёну «Дынама»

Аркадзю Сусману — 75!

Памёр Аляксей Шубянок