У 1/32 Кубку гуляем з "Клецкам"
У Доме футболу ў Менску прайшло лёсаваньне 1/32 фіналу Кубку Беларусі сэзону 2024/25.
Матчы пройдуць 22-23 і 29-30 траўня.
Супернікам "Старту" стаў "Клецак", зь якім раней аршанцы сустракаліся 10 разоў. Апошні на гэты момант паядынак адбыўся ў чэрвені 2019 году якраз у Кубку краіны. Той дзень стаўся кашмарам. Стартаўцы саступілі ў сэрыі 11-мэтровых і неспадзявана выбылі з розыгрышу.
Коментарі
Дописати коментар